Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне: у Віцебскай вобласці ўстановам крымінальна-выканаўчай сістэмы кампенсаваны затраты на навучанне 3 грамадзян

Органы па працы, занятасці і сацыяльнай абароне могуць цалкам або часткова кампенсаваць наймальнікам, установам ПУС і ЛТП МУС затраты на прафесійнае навучанне:

работнікаў, якія падлягаюць вызваленню,

абавязаных асоб,

вызваленых або работнікаў, якія ўпершыню шукаюць працу,

асоб, прыцягваемых да працы 

калі яно арганізуецца імі ў поўнай адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўства Рэспублікі Беларусь

За студзень-красавік 2021 года кампенсаваны затраты установе крымінальна-выканаўчай сістэмы РУП ”ПК-13 Бяразвечча“ ДВП МУС Рэспублікі Беларусь (г.Глыбокае) і РУП ”ПК 12 – ВАЛ“ ДВП МУС Рэспублікі Беларусь (г.Орша) за навучанне 3 грамадзян, якія не маюць прафесіі і прыцягваюцца да працы ў перыяд знаходжання ў папраўчай установе (па прафесіі ”станачнік деревообрабатывающих станков“, ”термист“).

За кошт сродкаў бюджэту дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца частковая кампенсацыя затрат наймальнікаў па аплаце працы грамадзян, вызваленых з папраўчых устаноў, на працягу аднаго года, якія:

зарэгістраваліся ў органе па працы, занятасці і сацыяльнай абароне ў якасці беспрацоўных на працягу шасці месяцаў з даты іх вызвалення;

не змаглі працаўладкавацца на прыдатную працу па незалежных ад іх прычынах на працягу аднаго месяца з даты іх рэгістрацыі ў якасці беспрацоўных або зарэгістраваліся ў якасці беспрацоўных пасля праходжання прафесійнай падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі па накіраванні органаў па працы, занятасці і сацыяльнай абароне.

У рамках адаптацыі асоб, вызваленых з МЛС, з частковай кампенсацыяй аплаты працы наймальніку ў рамках Палажэння аб парадку арганізацыі і фінансавання мерапрыемстваў па працаўладкаванні грамадзян, вызваленых з папраўчых устаноў, у тым ліку частковай кампенсацыі затрат па аплаце

працы такіх асобаў, працаўладкаваны 1 беспрацоўны ў г.Віцебску.