Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне: у Віцебскай вобласці за 4 месяцы 2021 года адаптацыю да працоўнай дзейнасці прайшлі 19 інвалідаў

За кошт сродкаў бюджэту дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь і ў адпаведнасці з Палажэннем аб парадку фінансавання і кампенсацыі затрат на стварэнне і захаванне рабочых месцаў для інвалідаў, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 02.02.2009 № 128, камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама ажыццяўляе:

  • фінансаванне расходаў на стварэнне спецыялізаваных рабочых месцаў у арганізацыях, маёмасць якіх знаходзіцца ў уласнасці грамадскіх аб'яднанняў інвалідаў (далей – арганізацыі);
  • кампенсацыю затрат арганізацый на стварэнне рабочых месцаў для інвалідаў;
  • кампенсацыю затрат наймальнікаў на стварэнне рабочых месцаў, у тым ліку спецыялізаваных, для працаўладкавання інвалідаў;
  • кампенсацыю затрат арганізацый на захаванне рабочых месцаў для інвалідаў.

Фінансаванне і кампенсацыя затрат арганізацый і наймальнікаў на стварэнне рабочых месцаў для інвалідаў ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заданнямі, устаноўленымі рашэннямі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў.

Органы па працы, занятасці і сацыяльнай абароне могуць кампенсаваць наймальнікам затраты па аплаце працы інвалідаў, на набыццё абсталявання, матэрыялаў, спецадзення ў межах арганізацыі адаптацыі інвалідаў да працоўнай дзейнасці.

Адаптацыя інвалідаў да працоўнай дзейнасці – комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на:

  • набыццё і ўдасканаленне інвалідамі прафесійных ведаў, уменняў і навыкаў з улікам атрыманай або наяўнай у іх спецыяльнасці (прафесіі);
  • набыццё, аднаўленне і развіццё наяўных у інвалідаў працоўных здольнасцей і замацаванне іх у працэсе ажыццяўлення працоўнай дзейнасці;
  • павышэнне канкурэнтаздольнасці інвалідаў на рынку працы;
  • працаўладкаванне інвалідаў у адпаведнасці з атрыманай або наяўнай спецыяльнасцю (прафесіяй).

Адаптацыя інвалідаў да працоўнай дзейнасці можа ажыццяўляцца ў арганізацыях любых арганізацыйна-прававых форм і ў

індывідуальных прадпрымальнікаў і можа ажыццяўляцца ў тэрмін ад 6 да 12 месяцаў.

Най-мальнікі, якія выявілі жаданне ажыццяўляць адаптацыю інвалідаў да працоўнай дзейнасці, павінны мець неабходныя магчымасці і ўмовы для рэалізацыі мерапрыемстваў па адаптацыі інвалідаў да працоўнай дзейнасці ў адпаведнасці з заканадаўствам.

Адаптацыя інвалідаў да працоўнай дзейнасці ажыццяўляецца наймальнікамі па накіраваннях органаў па працы, занятасці і сацыяльнай абароне на дагаворнай аснове.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама па месцы знаходжання прадпрыемства (месцы рэгістрацыі беспрацоўнага інваліда).

Штогод у рамках адаптацыі да працоўнай дзейнасці службай занятасці працаўладкоўваецца каля 50 інвалідаў па такіх прафесіях як аператар ПЭВМ, аператар камп'ютарнай графікі, рабочы (машыніст) па мыцці і рамонце спецадзення, менеджэр, прадавец, сацыяльны работнік, спецыяліст па рабоце з кліентамі, рабочы зялёнага будаўніцтва, швачка, адміністратар WEB-сервера і іншым.

У студзені – красавіку 2021 г. арганізавана адаптацыя да працоўнай дзейнасці для 19 інвалідаў.