Камітэт "Віцебскаблмаёмасць": акцыі 32 прадпрыемстваў Віцебскай вобласці прапануюцца да продажу ў 2021 годзе
Акцыі 32
прадпрыемстваў Віцебскай вобласці прапануюцца да продажу ў 2021 годзе.
Камітэтам "Віцебскаблмаёмасць" па ўзгадненні з аблвыканкамам вызначаны пералік акцыянерных таварыстваў, акцыі якіх належаць Віцебскай вобласці і прапануюцца да продажу ў 2021 годзе. Азнаёміцца з ім можна па спасылцы.
Да продажу прапануюцца акцыі такіх прадпрыемстваў як ААТ "Кераміка", ААТ "Сцяг індустрыялізацыі", ААТ "Завод "Эвістар", ААТ "Віцебскі мотаварамонтны завод", ААТ "Паставымебель", ААТ "Аршанскі камбінат будаўнічых матэрыялаў", ААТ "Віцебскі картанажна-паліграфічны камбінат "Пакроўскі" і іншыя.
Памер прапанаваных да продажу пакетаў акцый можа быць зменены з улікам канкрэтных прапаноў інвестараў, якія адпавядаюць інтарэсам гаспадарчых таварыстваў і Віцебскай вобласці.
Зацікаўленым у набыцці акцый, альбо для атрымання больш падрабязнай інфармацыі, варта звяртацца ў аддзел нагляду ўладальніка і распараджэння акцыямі камітэта "Віцебскаблмаёмасць" па тэл. +375(212)-65-34-50