Камітэт "Віцебскаблмаёмасць": база адпачынку ў Полацкім раёне прададзена на аўкцыёне
13 снежня камітэтам была прададзена невыкарыстоўваемая база адпачынку, размешчаная ў маляўнічым месцы на беразе возера Суя ў Полацкім раёне.
У ходзе таргоў цана павялічылася больш чым у 2 разы і склала 81449 рублёў. У планах пераможцы аўкцыёну, жыхара Полацка, правесці поўную рэканструкцыю ўсіх аб'ектаў і стварэнне новай сучаснай камфортнай базы для актыўнага адпачынку.
Дадзены аўкцыён стаў 124-м выніковым у бягучым годзе. Гэта дазволіла не толькі ўцягнуць невыкарыстоўваемую дзяржмаёмасць у гаспадарчы абарот, але і папоўніць дзяржаўны бюджэт на суму больш за 3,5 млн. рублёў.
Да канца года камітэтам прызначана яшчэ 43 аўкцыёны. Азнаёміцца падрабязней з прапанаванымі аб'ектамі можна на сайце камітэта