Камітэт «Віцебскаблмаёмасць»: былы сядзібны дом А.А. Рымскага-Корсакава ў Полацкім раёне прададзены на аўкцыёне за базавую велічыню

Былая сядзіба Рымскага-Корсакава ў в. Бездзедавічы Полацкага раёна выстаўлялася на аўкцыён ужо у 5-ы раз, на гэты раз 28 чэрвеня – за базавую велічыню.

Сядзіба была пабудавана ў пачатку XX стагоддзя цвярскім памешчыкам, сваяком вядомага кампазітара. Сядзібны дом размешчаны вельмі ўдала – на ўзвышшы прама ў цэнтры сядзібнага ансамбля. Апошнія гады ў сценах сядзібы размяшчалася бальніца сястрынскага догляду.


На лот прэтэндавала два пакупнікі і ў ходзе таргоў, на 33-м кроку аўкцыёну, былая сядзіба была прададзена за 5471 рубель індывідуальнаму прадпрымальніку з Наваполацка. Новы ўласнік плануе адкрыць тут хоспіс.

Таксама 28 чэрвеня была прададзена вытворчая база ў Бешанковічах, якая выстаўлялася на аўкцыён упершыню – адразу за базавую велічыню.


У выніку вытворчы корпус, нафтабаза з навесам і гаражом з двума сараямі былі прададзены за 91 рубель адзінаму пакупніку – індывідуальнаму прадпрымальніку з Бешанковічаў. У будучыні тут плануецца адкрыць кавальскую вытворчасць.