Камітэт «Віцебскаблмаёмасць»: газазаправачная станцыя Віцебскаблгаза ў Верхнядзвінску прададзена на аўкцыёне

Камітэтам «Віцебскаблмаёмасць» актыўна уключаюцца ў гаспадарчы абарот не толькі невыкарыстоўваемыя будынкі, але і тыя, якія знаходзяцца ў добрым дагледжаным стане, але пры гэтым выкарыстоўваюцца неефектыўна. Адным з такіх аб'ектаў стала аўтамабільная газазаправачная станцыя Віцебскаблгаза ў Верхнядзвінску, прададзеная камітэтам на аўкцыёне 25 лютага. 

АГЗС 2005 года пабудовы з аб'ектамі добраўпарадкавання спрабавалі прадаць з 2017 года і толькі 7-ы аб'яўлены аўкцыён аказаўся выніковым, калі цана продажу была зніжана на 80%. На гэтую цану знайшлося 2 пакупнікі. У ходзе таргоў, на 21 кроку аўкцыёна, АГЗС была прададзена за 50300 руб. прыватнай арганізацыі з Полацка.

Сёння яшчэ не знайшлі свайго пакупніка заправачныя станцыі, размешчаныя ў Віцебску ў канцы Маскоўскага праспекта, а таксама ў Лепелі і Талачыне. Усе аб'екты знаходзяцца ў вельмі добрым стане.

Таксама 25 лютага было прададзена адміністрацыйны будынак – былое упраўленне калгаса ў в.Белева Аршанскага раёна. Выніковым стаў толькі 5-ы аўкцыён, калі была ўстаноўлена пачатковая цана роўная адной базавай велічыні. У выніку адміністрацыйны будынак быў прададзены за 30 руб. жыхарцы Барані пад развіццё прадпрымальніцкай дзейнасці.

У бягучым годзе ў Віцебскай вобласці па-ранейшаму найбольшым попытам карыстаюцца аб'екты, якія выстаўляюцца на аўкцыён за базавую велічыню і са зніжэннем цаны на 80%.

На сённяшні дзень, камітэтам падрыхтаваны і кіраўніцтвам аблвыканкама зацверджаны пералік невыкарыстоўваемых і неефектыўна выкарыстоўваемых аб'ектаў, якія плануюцца да продажу ў бягучым годзе.

У цэлым у 2021 годзе плануецца выставіць на аўкцыён і прадаць 365 невыкарыстоўваемых аб'ектаў, з якіх 130 будуць выстаўляцца на продаж упершыню.

Сярод прапанаваных аб'ектаў можна адзначыць былы вінаробны завод і мэблевую фабрыку ў Віцебску, гасцініцу ў Оршы, навучальны корпус політэхнічнага каледжа ў Наваполацку.

Азнаёміцца з поўным пералікам аб'ектаў, якія прапануюцца да продажу ў 2021 годзе, можна па спасылцы.