Камітэт «Віцебскаблмаёмасць»: графская стайня (помнік архітэктуры XIX стагоддзя) прададзена на аўкцыёне за базавую велічыню

Камітэтам Віцебскаблмаёмасць 8 чэрвеня на аўкцыёне было продадзена будынак графскай стайні, размешчаны ў в.Залессе Глыбоцкага раёна.

Будынак стайні плошчай 333 кв.м. мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці і размешчаны на тэрыторыі былога сядзібнага комплексу графа Моле ў вёсцы Залессе. Да нядаўняга часу будынак выкарыстоўваўся па прамым прызначэнні мясцовым сельгаспрадпрыемствам, а пазней быў перададзены раённаму прадпрыемству ЖКГ.

Будынак стайні выстаўляўся на аўкцыён ужо ў 5-ы раз, у тым ліку 2-і раз за базавую велічыню. У выніку быў прададзены за 30 руб. адзінаму пакупніку – фізічнай асобе, жыхару Мінска. Разам з будынкам пакупніку прадастаўляецца зямельны ўчастак плошчай 2 га. Набыты аб'ект пакупнік плануе ў будучыні выкарыстоўваць пад жыллё. Па ўмовах продажу пакупнік павінен правесці рэканструкцыю на працягу 24 месяцаў з моманту заключэння дагавора куплі-продажу.

Будынак стайні застаецца адзінай захаванай гаспадарчай пабудовай сядзібы. Побач знаходзіцца падмурак сядзібнага дома, разбуранага ў 80-я гады мінулага стагоддзя.

Нароўні з гісторыка-культурным значэннем дадатковую турыстычную прывабнасць будынку надае месца яго размяшчэння: паміж двума азёрамі Белае і Мурамшчына ў непасрэднай блізкасці ад графскага парку плошчай каля 8 га, у якім захаваліся рэдкія віды раслін.

Летапіснай датай заснавання сядзібы лічыцца 1540 год. Сядзіба Залессе-Востраўна атрымала сваю назву ад асаблівасцей размяшчэння сядзібы: на маляўнічым пагорку паміж двума азёрамі Белае і Мураўшчына, нібыта на востраве.

У другой палове XIX стагоддзя, прыкладна ў канцы 1850-х гадоў, маёнтак набыў новы ўладальнік, граф Станіслаў Моль, які правёў рэканструкцыю і перабудову сядзібы. Кіраванне маёнткам гэтай уплывовай багатай дваранскай сям'і працягнулася доўга - аж да 1939 года.

Стайня графа Моле з'яўляецца аб'ектам, уключаным у пералік невыкарыстоўваемых аб'ектаў культуры на тэрыторыі Віцебскай вобласці. З дадзеным пералікам аб'ектаў можна азнаёміцца на сайце Віцебскага аблвыканкама і сайце камітэта «Віцебскаблмаёмасць».

На сённяшні дзень з 230 абвешчаных у бягучым годзе аўкцыёнаў, выніковымі аказаліся толькі 44.

Найбольш запатрабаванымі застаюцца аб'екты, што выстаўляюцца на аўкцыён з устанаўленнем пачатковай цаны, роўнай адной базавай велічыні (28 аб'ектаў), і аўкцыёны са зніжэннем цаны на 80% (13 аб'ектаў).