Камітэт "Віцебскаблмаёмасць": інвестар з Новай Зеландыі плануе арганізаваць у Гарадоцкім раёне вытворчасць віскі з насення кіноа

Будынкі былога дзіцячага дома ў г.п. Езярышча, Гарадоцкага раёна ўжо ў 6-ы раз выстаўляліся камітэтам «Віцебскаблмаёмасць» на аўкцыён і ў выніку былі прададзены 17 мая на аўкцыёне за базавую велічыню замежнаму інвестару з Новай Зеландыі.

Гэты пакупнік у красавіку ўжо набыў навучальны корпус у Гарадку таксама за базавую велічыню, дзе плануе арганізаваць вырошчванне і фасоўку новай для Беларусі культуры – кіноа. У наступным годзе плануе засеяць каля 500 га, а на працягу бліжэйшых 5 гадоў – парадку 2-3 тыс. га, плануючы заняць 18% долю сусветнага рынку вытворчасці насення кіноа.

На базе былога дзіцячага дома інвестар у бліжэйшыя два гады плануе арганізаваць унікальную вытворчасць віскі з насення кіноа. На сёння ёсць толькі два аналагічных завода – у ЗША і Аўстраліі.

Таксама плануецца зрабіць офісны будынак накшталт старога асаняка, які ён бачыў у Англіі, і адкрыць міні-гатэль для адпачывальнікаў – непадалёк размешчана маляўнічае возера.