Камітэт "Віцебскаблмаёмасць": інвестарам у 2024 годзе прапануюцца 138 аб'ектаў нерухомасці і 109 вытворчых пляцовак
Гэты пералік налічвае 138 аб'ектаў нерухомасці. Найбольшая колькасць аб'ектаў прапануецца ў Глыбоцкім і Ушацкім раёнах. У сваёй большасці гэта невыкарыстоўваныя аб'екты сацыяльнай сферы ‒ былыя дзіцячыя сады, школы. Але і яны з часам знаходзяць новага ўласніка.
Так, са станоўчых прыкладаў, у ліпені мінулага года замежнаму інвестару з Кітая пад рэалізацыю інвестыцыйнага праекта была перададзена Бешанковіцкая гімназія-інтэрнат плошчай амаль 5000 кв.м.
На сённяшні дзень на базе былой гімназіі ўжо наладжана вытворчасць кандытарскіх вырабаў, створана 25 працоўных месцаў. У бягучым годзе плануецца пашырэнне вытворчасці і стварэнне дадатковых працоўных месцаў.
Таксама камітэтам сфарміраваны пералік са 109 вытворчых пляцовак для прапановы інвестарам пад стварэнне новых і пашырэнне дзейных вытворчасцей.
Найбуйнейшай невыкарыстоўванай вытворчай пляцоўкай з прапанаваных, з'яўляецца пляцоўка былога завода па вытворчасці цэглы, размешчаная на тэрыторыі Расонскага раёна побач з в. Альбрэхтава.
Вытворчы комплекс уключае 24 будынкі і збудаванні плошчай 25815 кв.м. На тэрыторыю завода падведзены прыродны газ, вадаправод, маецца электразабеспячэнне.
Пералікі аб'ектаў нерухомасці і пляцовак размешчаны на афіцыйным сайце камітэта. Па пытаннях перадачы маёмасці пад рэалізацыю інвестыцыйнага праекта, зацікаўленыя асобы могуць звярнуцца ў аддзел эканомікі адпаведнага райвыканкама.