Камітэт "Віцебскаблмаёмасць": да продажу прапануецца будынак РАУС у Віцебску і іншыя невыкарыстоўваемыя аб'екты дзяржмаёмасці

Камітэт дзяржаўнай маёмасці Віцебскага аблвыканкама правёў 26 выніковых аўкцыёнаў за лістапад ‒ гэта самая вялікая колькасць за ўсе апошнія гады.

Самым дарагім аб'ектам, прададзеным у лістападзе, стала база адпачынку «Дэвіна», размешчаная на беразе возера Дзявінскае ў Аршанскім раёне. За 200 тыс. рублёў яе купіла прыватнае віцебскае прадпрыемства. У будучыні пасля яе рэканструкцыі плануецца арганізаваць тут дзейнасць у сферы аказання паслуг.

Усяго за 11 месяцаў гэтага года ўцягнута ў гаспадарчы абарот шляхам іх продажу на аўкцыённых таргах 149 невыкарыстоўваемых аб'ектаў дзяржаўнай маёмасці. Дзяржаўны бюджэт папоўніўся на 2,25 мільёна рублёў.

Таксама камітэтам «Віцебскаблмаёмасць» шмат аўкцыёнаў па продажы невыкарыстоўванай дзяржаўнай маёмасці запланавана і на снежань месяц.

На аўкцыён у снежні камітэтам выстаўлена адразу 4 аб'екты, якія маюць статус аб'ектаў гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Паўторна на аўкцыён выстаўляюцца адміністрацыйны будынак па Краснабрыгаднай вуліцы ў Віцебску і паштовая станцыя ў Сенненскім раёне.

Прапануецца і пляцоўка вінаробнага завода па вул. Пакроўскай у Віцебску. Па вінаробным заводзе прынята рашэнне аб зніжэнні цаны на 80%. Да гэтага ён ужо некалькі разоў прапаноўваўся са зніжэннем цаны на 30%.

З новых аб'ектаў снежня, найбольшую цікавасць можа выклікаць будынак па вуліцы Суворава, 30 у горадзе Віцебску, які таксама мае статус аб'екта гісторыка-культурнай каштоўнасці.

У савецкія часы тут знаходзіўся штаб дывізіі ВДВ. З 1992 года тут размяшчаўся Кастрычніцкі РАУС, які ў 2020 годзе пераехаў у новы будынак па вул. Церашковай.

Двухпавярховы адміністрацыйны будынак адносіцца да аб'екта трэцяй катэгорыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Забудова вуліцы Суворава». Калі верыць гістарычным дакументам, то будынак быў пабудаваны яшчэ ў пачатку XIX стагоддзя.

У цэлым, будынак добра захаваўся і ўяўляе сабой яскравы прыклад радавой забудовы стылю класіцызм.

Асноўны адміністрацыйны будынак ‒ двухпавярховы з плошчай 1350 кв.м.

Маецца цэнтральнае ацяпленне, халоднае водазабеспячэнне, каналізацыя, электразабеспячэнне.

У прадаваемы комплекс будынкаў таксама ўключана двухпавярховы будынак крыміналістыкі (350 кв.м.) – гэты будынак таксама мае статус аб'екта гісторыка-культурнай каштоўнасці; тры будынкі гаражоў (800 кв.м.) з аўтамабільнай стаянкой (больш за 500 кв.м.) і вартавое памяшканне (60 кв.м.).

Новаму ўласніку прадастаўляецца тры зямельныя ўчасткі агульнай плошчай 0,58 га. На сённяшні дзень тут магчыма размяшчэнне аб'ектаў адміністрацыйнага, гандлёвага або іншага грамадскага прызначэння.