Камітэт «Віцебскаблмаёмасць»: казармы ў Наваполацку прададзены за базавую велічыню пад жыллё і паліклініку
13 красавіка ў камітэце «Віцебскаблмаёмасць» прададзены дзве былыя казармы ў г.Наваполацку па вул. Азёрная, 134 і 135. Іх агульная плошча складае 3357 і 3352 м.кв. адпаведна. Абедзве казармы выстаўляліся на продаж ужо ў 8-ы раз (іх спрабавалі прадаць з 2016 года) і былі прададзены за базавую велічыню адзінаму пакупніку – прыватнай арганізацыі з Віцебска.
Па ўмовах продажу прадугледжана правядзенне рэканструкцыі кожнай казармы пад жылы дом на 60 кватэр з размяшчэннем убудаванай паліклінікі на 20 пас./см і іншых нежылых памяшканняў.