Камітэт «Віцебскаблмаёмасць»: лячэбны корпус Аршанскай цэнтральнай паліклінікі прададзены за базавую велічыню

Апошнім аб'ектам, прададзеным сёлета на аўкцыёне камітэтам "Віцебскаблмаёмасць", стаў невыкарыстоўваемы лячэбны корпус Аршанскай цэнтральнай паліклінікі. У склад прададзенага комплексу ўваходзяць будынкі харчаблока, лячэбнага, хірургічнага і акушэрска-гінекалагічнага аддзяленняў (агульная плошча 3291 м.кв.), а таксама сеткі: водаправод, каналізацыя і цепласетка.

30 снежня лячэбны корпус выстаўляўся на аўкцыён ужо ў 4-ы раз і быў прададзены за 198 руб. адзінаму пакупніку – прыватнай арганізацыі з Оршы. Новы ўласнік плануе наладзіць вытворчасць паліўных пелет.

Таксама ў гэты дзень новых уласнікаў знайшлі будынак штаба ў Оршы, па якім цана павялічылася амаль у 1000 разоў (прададзены за 52000 руб.) і будынак школы ў Шаркаўшчынскім раёне (прададзены за 28 руб.).

Усе названыя аб'екты выстаўляліся на аўкцыён з устанаўленнем пачатковай цаны, роўнай базавай велічыні.

Калі падводзіць вынікі бягучага года, то менавіта аўкцыёны за базавую велічыню выклікаюць найбольшую цікавасць у пакупнікоў. Так у 2020 годзе прададзена на аўкцыёне за базавую велічыню 73 аб'екты, што складае 52% ад агульнай колькасці прададзеных на аўкцыёнах аб'ектаў (усяго 140 аб'ектаў).

У параўнанні з папярэднім годам колькасць прададзеных аб'ектаў павялічылася на 32%.

Большасць аб'ектаў выстаўляліся на аўкцыён шматразова, перш чым знайшлі свайго пакупніка. Толькі 23% аб'яўленых у 2020 годзе аўкцыёнаў аказаліся выніковымі – 135 выніковых аўкцыёнаў з 582 аб'яўленых.

Найбольшым попытам карысталіся аб'екты, размешчаныя на тэрыторыі Аршанскага раёна, у першую чаргу дзякуючы прадастаўленым прэферэнцыям для вядзення бізнесу ў рэгіёне ў адпаведнасці з Указам №506.

Агульная сума сродкаў, атрыманых ад продажу на аўкцыёне невыкарыстоўваемай дзяржмаёмасці за 2020 год, склала 3,5 млн. руб.