Камітэт "Віцебскаблмаёмасць": змяняецца арганізацыя кіравання акцыямі гаспадарчых таварыстваў, якія належаць дзяржаве
У жніўні гэтага года ўступае ў сілу Пастанова Савета Міністраў №359, якая рэгулюе пытанні арганізацыі кіравання акцыямі гаспадарчых таварыстваў, што належаць дзяржаве.
Пастанова накіравана на павышэнне эфектыўнасці працы органаў уладальніцкага нагляду і прадстаўнікоў дзяржавы, а таксама цэнтралізацыю на рэгіянальным узроўні кіравання акцыямі, якія належаць адміністрацыйна-тэрытарыяльным адзінкам, з выбудоўваннем вертыкальнай сістэмы кіравання.
Акрамя гэтага, дакументам прадугледжаны асаблівасці ўключэння прадстаўнікоў дзяржавы ў склад савета дырэктараў. Прадстаўнікі дзяржавы будуць прызначацца ў органы кіравання гаспадарчых таварыстваў з доляй дзяржавы, а не абірацца.
Пашыраны пералік пытанняў, якія падлягаюць узгадненню з органамі ўладальніцкага нагляду. Да такіх адносяцца вызначэнне стратэгіі развіцця таварыства, зацвярджэнне гадавога фінансава-гаспадарчага плана таварыства, прадастаўленне таварыствам бязвыплатнай дапамогі і пазык.
Таксама камітэт нагадвае, што сёлета да продажу прапануюцца акцыі 34 прадпрыемстваў Віцебскай вобласці. У параўнанні з мінулым годам, гэты пералік папоўніўся 5 новымі прадпрыемствамі: ААТ «Віцебскаблаўтатранс», ААТ «Цеплаэнергетык, г.Віцебск», ААТ «Віцебскі завод радыёдэталяў «Маналіт», ААТ «Віцебскмясамалпрам», ААТ «Віцебскаблагарпрамтранс».
Сёлета праводзіліся аўкцыёны па продажы акцый гаспадарчых таварыстваў «Этон» і «АТЭК г.Віцебск», але пакупнікоў не знайшлося. У бліжэйшы час яны будуць паўторна выстаўлены на продаж, прычым акцыі ААТ «Этон» будуць прапанаваны са зніжэннем цаны на 20%.
Зацікаўленым у набыцці акцый або абмене чэкаў «Маёмасць», а таксама для атрымання больш падрабязнай інфармацыі, варта звяртацца ў аддзел уладальніцкага нагляду і распараджэння акцыямі камітэта «Віцебскаблмаёмасць» па тэл. +375(212)-65-34-50.