Камітэт "Віцебскаблмаёмасць": Міёрскі раён прапануе інвестарам цэлы шэраг аб'ектаў нерухомасці, сярод якіх і старадаўняя сядзіба Мірскіх

У жніўні месяцы камітэт «Віцебскаблмаёмасць» сумесна з абласной тэлерадыёкампаніяй «Віцебск» азнаёміліся з працай, праводзімай у Міёрскім раёне па уцягванні невыкарыстоўваемай дзяржмаёмасці ў гаспадарчы абарот.

За пяць кіламетраў ад Міёр знаходзіцца стародаўняя сядзіба Мірскіх у вёсцы Каменполле.

Да пачатку XVII стагоддзя Каменполле было часткай вялікага маёнтка, цэнтр якога знаходзіўся ў Міёрах. У 1637 годзе частка маёнтка з цэнтрам у Каменполлі была прададзена Святаполк-Мірскім, дзе імі і была пазней пабудавана сядзіба.

У 1873 годзе быў пабудаваны аднапавярховы сядзібны дом з мезанінам над цэнтральным уваходам з калонамі.

Сядзіба славілася сваім цудоўным паркам. Да нашых дзён захавалася дарога-алея, абсаджаная векавымі дрэвамі. Побач стаялі і стайні, пабудаваныя ў 1907 годзе. За сядзібным домам размяшчалася рэгулярная частка парку з прамымі алеямі і пасадкамі раслін правільнай геаметрычнай формы.

Пасля Вялікай Айчыннай вайны тут размяшчалася праўленне калгаса «Праўда».

Сядзіба Мірскіх уваходзіць у спіс аб'ектаў гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь.

Акрамя сядзібы, Міёрскі раён прапануе ў гэтым годзе дзве невыкарыстоўваемыя школы, два магазіны, прыёмны пункт.

Самая буйная невыкарыстоўваемая школа, з плошчай больш за 2000 кв.м., размешчана ў аг. Ідолта, у якой яшчэ ў мінулым годзе вучыліся дзеці. Будынак школы захаваўся і падтрымліваецца ў выдатным тэхнічным стане.

Побач з аг. Ідолта ў вёсцы Завуцце таксама прапануецца інвестарам крыху меншая па памеры школа.

Абедзве школы ў цяперашні час прапануюцца да продажу на аўкцыёне за базавую велічыню. Міёрскі райвыканкам гатовы разгледзець і іншыя варыянты уцягвання ў гаспадарчы абарот – здачу ў арэнду або перадачу пад інвестпраект. Тут магчыма арганізацыя вытворчасці, аб'екта па аказанні паслуг – рознічнага гандлю, гасцінічнага прызначэння, бытавога абслугоўвання насельніцтва, аграэкатурызму і іншага прызначэння.

Пры гэтым, Міёрскі раёнмае шэраг станоўных прыкладаў уцягвання невыкарыстоўваемай дзяржаўнай маёмасці ў гаспадарчы абарот.

Так, у цэнтры Міёр знаходзіўся невыкарыстоўваемы з 2003 года будынак рамонтна-будаўнічай тэхнікі агульнай плошчай 1200 кв.м.

У 2018 годзе будынак рамонтна-будаўнічай тэхнікі набыты індывідуальным прадпрымальнікам з Віцебска. Праведзена рэканструкцыя, створаны гандлёвы цэнтр «Міёры Сіці», гандлёвыя плошчы здаюцца ў арэнду.

На тэрыторыі гандлёвага цэнтра размешчана 10 гандлёвых аб'ектаў розных уласнікаў. Найбольшую плошчу займае магазін «Еўраопт», размешчаны аптэка, аператары сотавай сувязі, «Востраў чысціні» і іншыя.