Камітэт "Віцебскаблмаёмасць": на аўкцыёнах у снежні можна будзе набыць графскую сядзібу, 20 будынкаў ільнозавода і базу адпачынку

На снежань камітэтам прызначана 70 аўкцыёнаў, з якіх 25 за базавую велічыню

Камітэт «Віцебскаблмаёмасць» упершыню арганізуе аўкцыён па продажы панскай сядзібы Ваўжэцкіх у вёсцы Відзы-Лаўчынскія Браслаўскага раёна. Таргі прызначаны на 29 снежня з цаной продажу ў памеры 308 тыс.руб. У склад лота ўключаны два капітальныя будынкі агульнай плошчай каля 955 кв.м на беразе возера Дворнае, а таксама размешчаная на тэрыторыі артэзіянская свідравіна, з пацверджанай унікальнай якасцю вады.

 Самым маштабным лотам стане былы вытворчы пляцоўка Пліскага ільнозавода, ліквідаванага у 2017 годзе. У склад пляцоўкі ўключана больш за 20 будынкаў і збудаванняў на пляцоўцы ў 13 га. Пляцоўка ільнозавода прапануецца да продажу на аўкцыёне за базавую велічыню.

Вялікую цікавасць у пакупнікоў можа выклікаць былы дом адпачынку ў Полацкім раёне, размешчаны ў 2 км. ад в. Емяльянікі каля возера Тураўля. Гэта возера ўваходзіць у склад Ушацкай групы азёр, якія звязаны рэчкамі-пратокамі і супастаўныя па прыгажосці з Браслаўскімі азёрамі. Дом адпачынку прапануецца да продажу ўсяго за 34 тыс.руб.

Азнаёміцца падрабязней з прапанаванымі аб'ектамі можна на сайце камітэта, а таксама па тэлефоне +375(212)-65-34-71.