Камітэт «Віцебскаблмаёмасць»: на чэрвень прызначана 90 аўкцыёнаў па продажы невыкарыстоўванай дзяржаўнай маёмасці

Пры гэтым на 62 аўкцыёны выстаўляюцца аб'екты з устанаўленнем пачатковай цаны, роўнай адной базавай велічыні. Менавіта аб'екты, што выстаўляюцца за базавую велічыню, карыстаюцца найбольшай цікавасцю.

Так, у чэрвені да продажу за базавую велічыню прапануюцца адразу 20 крам, размешчаных на тэрыторыі Віцебскай вобласці, а таксама 24 невыкарыстоўваныя школы і дзіцячыя сады.

Найбольш дарагім і цікавым аб'ектам у чэрвені можа стаць санаторый, размешчаны ў Браславе ў сасновым бары на ўчастку паміж двух азёр. Санаторый будзе ўпершыню выстаўлены на аўкцыён 6 чэрвеня, і калі на цану ў 600 тыс. рублёў пакупнікоў не знойдзецца, то ў чэрвені адбудзецца паўторны аўкцыён, ужо са зніжэннем цаны на 50%.

Больш падрабязна з прапанаванымі аб'ектамі можна азнаёміцца на сайце камітэта.