Камітэт "Віцебскаблмаёмасць": на невыкарыстоўванай меліяратыўнай базе ў Лынтупах плануюць арганізаваць вытворчасць электрамеханічнага абсталявання

Аб'ект у Пастаўскім раёне быў прададзены замежнаму інвестару з Англіі. Пасля банкруцтва Пастаўскага прадпрыемства меліярацыйных сістэм у 2021 годзе, меліярацыйная база, у склад якой уваходзяць матэрыяльны склад, дыспетчарская, абменны пункт, 4 разы выстаўлялася на аўкцыён. У выніку аб'ект прададзены са зніжэннем цаны на 80% – за 19936 руб.

Таксама на таргах вялікую цікавасць у пакупнікоў выклікаў прыёмны пункт, размешчаны за 15 км ад Віцебска ў аг. Астроўна Бешанковіцкага раёна.
Прыёмны пункт плошчай 73 м.кв. прапаноўваўся ўсяго за 4662 руб. На 13-м кроку аўкцыёну ён быў прададзены за 12092 руб. жыхару Віцебска.
  
Быў прададзены будынак статыстыкі ў Верхнядзвінску. Аб'ект набыў са зніжэннем цаны на 70% за 189581 руб. адзіны пакупнік – прыватнае прадпрыемства з Верхнядзвінска. Новы ўласнік плануе выкарыстоўваць аб'ект для пашырэння сваёй вытворчай дзейнасці.