Камітэт "Віцебскаблмаёмасць": на лістапад прызначана 50 аўкцыёнаў
За 10 месяцаў гэтага года камітэтам праведзена ўжо 109 выніковых аўкцыёнаў, пры гэтым дзяржаўны бюджэт папоўніўся на суму больш чым на 3,1 млн. руб.
На лістапад месяц камітэтам прызначана 50 аўкцыёнаў па продажы невыкарыстоўваемых аб'ектаў дзяржмаёмасці. З іх 18 за базавую велічыню.
Фізічных асоб могуць зацікавіць тры былыя будынкі пошты, якія ў будучыні могуць быць выкарыстаны як аб'екты сядзібнай жылой забудовы. Прычым прапануюцца да продажу яны ўсяго за 32 руб. (адну базавую велічыню).
Сярод прапанаваных аб'ектаў шмат сацыяльных аб'ектаў – 16 былых дзіцячых садкоў і школ (6 аб'ектаў за базавую велічыню).
З невыкарыстоўваемых аб'ектаў, якія маюць гісторыка-культурную каштоўнасць, да продажу чарговы раз прапануецца кляштар кармелітаў у цэнтры горада Глыбокае, помнік архітэктуры XVIII стагоддзя. Будынак кляштара таксама выстаўлены на продаж усяго за 32 руб.
Азнаёміцца з прапанаванымі аб'ектамі можна на сайце камітэта.