Камітэт "Віцебскаблмаёмасць": на верасень прызначана 47 аўкцыёнаў

На верасень камітэтам «Віцебскаблмаёмасць» прызначана 45 аўкцыёнаў па продажы невыкарыстоўваемых аб'ектаў дзяржаўнай маёмасці.

Акрамя гэтага, камітэтам выстаўляюцца на аўкцыён акцыі двух акцыянерных таварыстваў – аўтамабільная транспартна-экспедыцыйная кампанія ў г. Віцебску і завод Этон у Навалукомлі.

Найбольш буйным аб'ектам нерухомасці, які прапануецца да продажу ў верасні, з'яўляецца вытворчая пляцоўка былога вінаробнага завода па вул. Пакроўскай у Віцебску.

Комплекс будынкаў размешчаны у гістарычнай частцы горада, у раёне, дзе калісьці жыў Марк Шагал.

Пасля ліквідацыі завода ў 2017 годзе ва ўласнасці дзяржавы застаўся невыкарыстоўваны комплекс аб'ектаў, які ўключае адміністрацыйны будынак, які мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці 3-й катэгорыі.

Таксама тут размешчаны два вытворчыя корпусы, цэх аўсянага печыва, вінасховішча, спіртасховішча, склад, прахадная, маюцца інжынерныя сеткі. Агульная плошча капітальных будынкаў складае больш за 5000 кв.м.

Новаму ўласніку будзе прадастаўлены зямельны ўчастак плошчай амаль 2 гектары. У адпаведнасці з прызначэннем зямельнага ўчастка, тут магчыма размяшчэнне комплексу шматкватэрнай і сядзібнай забудовы, або ж аб'ектаў грамадскага прызначэння.

За апошні год камітэт 7 разоў беспаспяхова выстаўляў аб'ект на аўкцыён.

У верасні вінаробны завод прапануецца да продажу на аўкцыёне са зніжэннем цаны на 30%.

Найбольш буйным з аб'ектаў, прададзеных у жніўні, стала будынак школы ў Чашніках, якую на аўкцыёне за базавую велічыню купіла прыватная медыцынская кампанія з Расіі. На базе школы, з плошчай больш за 3000 кв.м., плануецца адкрыць рэабілітацыйны цэнтр для пацыентаў кардыялагічнага профілю.

Цэнтр плануецца аснасціць сучасным абсталяваннем для аднаўлення функцый арганізма, страчаных пасля інсульту і інфаркту.

У будучыні інвестар разглядае магчымасць пашырэння прысутнасці ў Беларусі за кошт стварэння сеткі падобных цэнтраў, якія мяркуецца размяшчаць у невялікіх населеных пунктах у іншых рэгіёнах.

За 8 месяцаў гэтага года 96 невыкарыстоўваемых аб'ектаў дзяржаўнай маёмасці ўцягнуты ў гаспадарчы абарот шляхам іх продажу на аўкцыёне, што значна перавышае леташнія паказчыкі.