Камітэт «Віцебскаблмаёмасць»: аб'екты былога плодаагароднінаторга прададзены на аўкцыёне ў Віцебску

На аўкцыёне прададзены аб'екты былога плодагандлю па вул. Горкага ў Віцебску.

Усе аб'екты ўжо трэці раз выстаўляліся камітэтам «Віцебскаблмаёмасць» на аўкцыён, на гэты раз са зніжэннем цаны на 80%. На кожны аб'ект знайшлося па два пакупнікі. 

Фруктасховішча па адрасе вул. Горкага, 198/11, агульнай плошчай 630 кв.м., у ходзе таргоў было прададзена за 26 000 рублёў жыхарцы Віцебска.

Капрэсарная па адрасе вул. Горкага, 198/6, агульнай плошчай 552 кв.м., у ходзе таргоў была прададзена за 21 921 рублёў жыхару Віцебска.

Новыя ўласнікі плануюць выкарыстоўваць набытыя аб'екты як складскія памяшканні.