Камітэт "Віцебскаблмаёмасць": вызначаны пералік аб'ектаў нерухомасці, якія могуць быць перададзены бязвыплатна

Вызначаны аб'екты нерухомасці, якія могуць быць перададзены бязвыплатна.

Камітэтам "Віцебскаблмаёмасць" сумесна з райвыканкамамі падрыхтаваны пералік невыкарыстоўваемых аб'ектаў нерухомасці, якія могуць быць перададзены інвестарам бязвыплатна (пры ўмове распрацоўкі і выканання інвестыцыйнага праекта).

Па жаданні інвестара, альбо пры наяўнасці некалькіх зацікаўленых асоб, аб'екты могуць быць выстаўлены на аўкцыён за базавую велічыню.

Адным з такіх аб'ектаў з'яўляецца комплекс невыкарыстоўваемай маёмасці "Былая графская сядзіба ў в.Відзы-Лаўчынскія" – помнік гісторыка-культурнай каштоўнасці 18 стагоддзя агульнай плошчай 1120 м.кв., размешчаны ў Браслаўскім раёне на беразе возера Дворнае на зямельным участку плошчай 17,2 га з крыніцай мінеральных вод.

Сядзіба Ваўжэцкіх у вёсцы Відзы-Лаўчынскія была пабудавана ў канцы 18 - пачатку 19 стагоддзяў. Першымі гаспадарамі сядзібы быў род Ваўжэцкіх. У сядзібе ў 1759 годзе нарадзіўся Тамаш Ваўжэцкі, які ўдзельнічаў у вызваленчым паўстанні Тадэвуша Касцюшкі 1794 года.

Зараз сядзіба з'яўляецца помнікам сядзібна-паркавай архітэктуры. Цэнтрам кампазіцыі сядзібы з'яўляецца аднапавярховы драўляны дом, пабудаваны на каменным падмурку. Насупраць сядзібнага дома знаходзіцца парадны прамавугольны партер. З аднаго боку да яго прылягае гаспадарчы двор і цагляныя прыбудовы, а з другога – парк пейзажнага тыпу, у якім растуць цікавыя пароды дрэў: арэх шэры, вярба ломкая, елка еўрапейская, клёны остролистный і срэбны, дуб чарашчаты.

Больш падрабязна з пералікам прапанаваных бязвыплатна аб'ектаў, можна па спасылцы.