Камітэт "Віцебскаблмаёмасць": вызначаны парадак складання інтэрактыўнага пашпарта на аб'ект нерухомасці

З 12 лістапада ўступіла ў сілу Пастанова Дзяржкаммаёмасці РБ №28, якой зацверджана інструкцыя аб парадку складанняінтэрактыўнага пашпарта на аб'ект нерухомасці.

 

Інтэрактыўны пашпарт – мадэль аб'екта нерухомай маёмасці, створаная ў электронным выглядзе ў фармаце 3D з выкарыстаннем тэхналогіі інфармацыйнага мадэлявання, якая змяшчае звесткі аб колькасных і якасных характарыстыках такога аб'екта ў прасторы і часе, інтэграваных у мадэль у выглядзе асобных інфармацыйных слаёў.

Мэты стварэння інтэрактыўнага пашпарта сталі праяўляцца ўсё больш выразна, і ў цяперашні час асноўныя з іх – гэта прыцягненне інвестыцый, павышэнне інвестыцыйнай прывабнасці аб'ектаў, іх продаж, захаванне ў лічбавым выглядзе культурнай спадчыны нашай краіны.

Інтэрактыўныя пашпарты будуць складацца рэспубліканскай і тэрытарыяльнымі арганізацыямі па дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй на падставе дагавора падраду ў дачыненні да зямельных участкаў, капітальных будаўніцтваў (будынкаў, збудаванняў), незавершаных закансерваваных капітальных будаўніцтваў, ізаляваных памяшканняў і машына-месцаў.

Наглядна азнаёміцца з працэсам стварэння інтэрактыўнага пашпарта можна ў відэароліку