Камітэт Віцебскаблмаёмасць: першы аб'ект пад знос прададзены на аўкцыёне за базавую велічыню
Першым аб'ектам, прададзеным на аўкцыёне за базавую велічыню пад знос і далейшую рэкультывацыю зямельнага ўчастка, стала школа ў в.Рубеж Бешанковіцкага раёна. Такая магчымасць прадастаўлена Указам №169.
У склад лота, які прадаецца, уваходзіць двухпавярховы будынак сярэдняй школы з падвалам, цяпліцай, навесам, прыбіральняй, пешаходнай часткай, агароджай, баскетбольнай пляцоўкай, бегавой дарожкай і гульнявой пляцоўкай.
Школа ўжо 10 разоў выстаўлялася на аўкцыён з 2017 года. У выніку комплекс будынкаў школы прададзены за 365 рублёў адзінаму пакупніку – жыхару Шумілінскага раёна. Абавязковай умовай продажу з'яўляецца знос аб'екта на працягу двух гадоў.
Больш падрабязна са спісам аб'ектаў на тэрыторыі Віцебскай вобласці, якія прапануюцца да продажу пад знос, можна азнаёміцца па спасылцы.