Камітэт "Віцебскаблмаёмасць": Указ №184 прадастаўляе падатковыя льготы арганізацыям па невыкарыстоўваемых аб'ектах былых ваенных гарадкоў

13 мая Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь падпісаў Указ № 184 "Аб невыкарыстоўваемых і непрыдатных для эксплуатацыі аб'ектах былых ваенных гарадкоў". Указам прадастаўляецца права аблвыканкамам вызначаць пералікі такіх аб'ектаў.

У адпаведнасці з Указам дзяржаўныя арганізацыі вызваляюцца ад падаткаў на зямлю і нерухомасць у дачыненні да невыкарыстоўваемых аб'ектаў былых ваенных гарадкоў, якія немэтазгодна уключаць у гаспадарчы абарот альбо зносіць. Такіх у Віцебскай вобласці на сённяшні дзень налічваецца 29 аб'ектаў.

Калі ў веданні дзяржаўнай арганізацыі знаходзяцца аб'екты былых ваенных гарадкоў, якія запланаваны да ўключэння ў абарот альбо зносу, такія арганізацыі могуць вызваляцца ад зямельнага падатку на тэрмін да пяці гадоў. Такіх у Віцебскай вобласці на дадзены момант засталося 128 аб'ектаў (з іх 120 – запланавана на знос і 8 – на уключэнне ў гаспадарчы абарот).

Падрабязней азнаёміцца з Указам Прэзідэнта №184 можна па спасылцы.