Камітэт "Віцебскаблмаёмасць": з 1 красавіка адбудзецца дадатковы абмен чэкаў "Маёмасць"
З 1 красавіка 2021 г. у адпаведнасці з загадам камітэта ”Віцебскаблмаёмасць“ дадаткова арганізаваны абмен грамадзянам Рэспублікі Беларусь на іменныя прыватызацыйныя чэкі ”Маёмасць“ праз падраздзяленні адкрытага акцыянернага таварыства ”Ашчадны банк ”Беларусбанк“ акцый 5 адкрытых акцыянерных таварыстваў, якія належаць Віцебскай вобласці: ”Заходне-Дзвінскі міжраёнагратэхсэрвіс“, ”Тыраспальскі агратэхсэрвіс“, ”ВІЦЕБСКПРАЕКТРАСТАЎРАЦЫЯ“, ”Будаўнічы трэст № 9, г.Віцебск“, ”Метранізаваная калона № 43, г.Віцебск“.
У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 26 лістапада 2020 г. № 677 ”Аб звароце іменных прыватызацыйных чэкаў ”Маёмасць“ тэрмін звароту ІПЧ ”Маёмасць“ устаноўлены па 31 снежня 2022 года.
Абмен акцый на ІПЧ ”Маёмасць“ грамадзянам Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца праз падраздзяленні ААТ ”АСБ Беларусбанк“, якія выконваюць дадзеную функцыю, з пералікам якіх, а таксама са спісам прапанаваных да абмену акцый і парадкам абмену можна азнаёміцца на сайце банка або непасрэдна ў падраздзяленнях ААТ ”АСБ Беларусбанк“.
Для ажыццяўлення абмену неабходна звярнуцца ў падраздзяленне ААТ ”АСБ Беларусбанк“ па месцы жыхарства, пры сабе неабходна мець пашпарт і сертыфікат ІПЧ ”Маёмасць“.
Інфармацыю аб парадку звароту і выкарыстання ІПЧ ”Маёмасць“ можна таксама знайсці на сайце камітэта ”Віцебскаблмаёмасць“.