Камітэт "Віцебскаблмаёмасць": самым дарагім лотам на аўкцыёнах у 2022 годзе стала агульнатаварная база ў Наваполацку
29 снежня ў камітэце «Віцебскаблмаёмасць» прайшоў апошні выніковы аўкцыён у гэтым годзе, на якім была прададзена базавая школа-сад у Докшыцкім раёне. Аб'ект дастаўся пакупніку за адну базавую велічыню.
Усяго ў 2022 годзе камітэтам «Віцебскаблмаёмасць» было абвешчана 749 аўкцыёнаў па продажы невыкарыстоўваемых аб'ектаў дзяржаўнай маёмасці.
З іх выніковымі аказаліся 132 аўкцыёны. Гэта дазволіла не толькі папоўніць дзяржаўны бюджэт на суму больш за 3,5 млн. рублёў, але і задзейнічаць у эканоміцы Віцебскага рэгіёну невыкарыстоўваемыя аб'екты нерухомасці.
- Найбольш дарагім прададзеным аб'ектам 2022 года стала агульнатаварная база, размешчаная ў г. Наваполацк. Кошт продажу склаў 864135 руб. Пры гэтым гэта і самы буйны прададзены ў гэтым годзе аб'ект – яго агульная плошча складае 6665 м.кв.
- Найбольшую цікавасць, як і раней, выклікалі аб'екты, прапанаваныя да продажу на аўкцыёне за базавую велічыню – яны складаюць дзве траціны ад агульнай колькасці – 84 са 132 аўкцыёнаў.
- Найбольш буйны аб'ект, прададзены на аўкцыёне за базавую велічыню – комплекс малочна-таварнай фермы, размешчаны ў аг. Сцепановічы Гарадоцкага раёна. У склад аб'екта ўваходзяць два цялятнікі, ферма на 400 галоў, склад-кармацэхі, 4 збудаванні. Іх агульная плошча складае 6071 м.кв. Пакупніком стаў грамадзянін Расіі з Масквы, які плануе выкарыстоўваць набытыя аб'екты ў сферы жывёлагадоўлі – развядзенні кароў і авечак.
У 2022 годзе знайшоў новага ўласніка і адзін аб'ект гісторыка-культурнай каштоўнасці – гэта сядзіба Альфрэда Ромера ў в. Каралінава пад Паставамі. На аўкцыёне, са зніжэннем цаны на 80%, за 9700 руб. сядзібу набыў жыхар Мінска, які плануе аднавіць яе і выкарыстоўваць у сферы агра-экатурызму.
Геаграфічна, найбольшым попытам у 2022 годзе карысталіся аб'екты, размешчаныя ў Полацкім раёне – з
гэтага рэгіёну прададзена 20 аб'ектаў, Пастаўскім раёне – 15, Чашніцкім раёне – 10 аб'ектаў.Найбольш запатрабаванымі аказаліся школы і дзіцячыя сады – іх было прададзена 26, яны ж і складаюць найбольшую долю невыкарыстоўванай дзяржмаёмасці. Таксама высокім попытам карысталіся адміністрацыйныя будынкі – 19 рэзультатыўных аўкцыёнаў, і складскія памяшканні – 17 аўкцыёнаў.
На студзень 2023 года камітэтам ужо прызначана 38 аўкцыёнаў па продажы невыкарыстоўванай дзяржмаёмасці, з якіх 11 аўкцыёнаў з устанаўленнем пачатковай цаны роўнай адной базавай велічыні. Найбольшая колькасць прапанаваных у студзені аб'ектаў – гэта былыя школы – такіх 10 аб'ектаў, таксама прапануюцца 6 жылых дамоў, 4 вытворчых памяшканні.
Падрабязней з аб'ектамі, прапанаванымі ў 2023 годзе да продажу на аўкцыёне, можна на сайце камітэта.