Камітэт «Віцебскаблмаёмасць»: творчым майстэрням даюцца льготы па арэнднай плаце
У сувязі з паступаючымі запытамі, на гэту тэму дадзены тлумачэнні Міністэрствам культуры і Дзяржаўным камітэтам па маёмасці Рэспублікі Беларусь.
Паніжальны каэфіцыент 0,1 можа быць ужыты пры разліку арэнднай платы за плошчы, якія арандуюцца творчымі саюзамі, іх арганізацыйнымі структурамі для размяшчэння творчай майстэрні, у памеры да 100 кв.м. уключна.
У выпадку, калі плошча творчай майстэрні перавышае 100 кв.м., прымяняецца каэфіцыент 0,1 у дачыненні да 100 кв.м., а памер плошчы, якая перавышае, не льгоціцца.
Пры гэтым члену творчага саюза можа быць прадастаўлена толькі адна творчая майстэрня з прымяненнем паніжальнага каэфіцыента.
Падрабязней можна азнаёміцца па спасылцы http://www.fondgosim.vitebsk.by/publications/arenda070621.pdf.