Камітэт «Віцебскаблмаёмасць»: навучальны цэнтр у Гарадку прададзены інвестару з Новай Зеландыі за базавую велічыню
Вучэбны цэнтр у Гарадку прададзены інвестару з Новай Зеландыі за базавую велічыню.
27 красавіка чарговыя выніковыя таргі прайшлі ў камітэце «Віцебскаблмаёмасць».
Незавершаны будаўніцтвам будынак вучэбнага корпуса Гарадоцкага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа прададзены на аўкцыёне за базавую велічыню. Вучэбны корпус, агульнай плошчай 2091 м.кв., выстаўляўся на аўкцыён ужо ў 9-ы раз і ў выніку быў прададзены за 30 рублёў адзінаму пакупніку – грамадзяніну Новай Зеландыі. У набытым будынку плануюць арганізаваць фасовачную вытворчасць сельскагаспадарчай прадукцыі.
Акрамя таго, прададзены будынак школы ў аг.Слаўнае Талачынскага раёна, які выстаўляўся на аўкцыён у 5-ы раз. Аб'ект прададзены за 60 рублёў адзінаму пакупніку – інвестару з Масквы. Новы ўласнік плануе пасля рэканструкцыі адкрыць базу адпачынку.