Камітэт "Віцебскаблмаёмасць": за 2023 год праведзена рэкордная колькасць выніковых аўкцыёнаў па продажы невыкарыстоўванай дзяржаўнай маёмасці
Камітэтам «Віцебскаблмаёмасць» праводзіцца актыўная работа па уцягванні ў гаспадарчы абарот невыкарыстоўваемай дзяржмаёмасці, пры гэтым колькасць уцягваемых аб'ектаў з кожным годам павялічваецца.
Галоўным спосабам уцягвання з'яўляецца продаж на аўкцыёне.
Самым дарагім аб'ектам прададзеным камітэтам на аўкцыёнах у 2023 годзе стаў незавершаны будаўніцтвам трохпавярховы лячэбны корпус Браслаўскай цэнтральнай раённай бальніцы, які размяшчаецца паміж двух азёр на ўскраіне Браслава.
За 530 тыс. рублёў яго набыў замежны інвестар. На базе лячэбнага корпуса новы ўласнік плануе стварыць дом для састарэлых павышанай камфортнасці.
Усяго за мінулы 2023 год было прызначана 1058 аўкцыёнаў па продажы невыкарыстоўваемай дзяржаўнай маёмасці. Выніковымі з іх сталі 164 аўкцыёны, што значна перавышае значэнні папярэдніх гадоў ‒ так у 2022 годзе іх было 132, а ў 2021 ‒ 117.
Гэта дазволіла не толькі залучыць невыкарыстоўваемую дзяржмаёмасць у развіццё Віцебскага рэгіёну, але і папоўніць дзяржаўны бюджэт на суму больш за 3 млн. рублёў (3,168 млн. руб.).
24 студзеня камітэтам дадзены старт па продажы дзяржаўнай маёмасці і ў гэтым годзе.
Першым аб'ектам, прададзеным на аўкцыёне ў гэтым годзе, стала амбулаторыя ў в. Курына Віцебскага раёна, пабудаваная яшчэ ў 1913 годзе.
У комплекс аб'ектаў уваходзіць будынак амбулаторыі ўрача агульнай практыкі, агароднінасховішча, стайня, склад, гараж, таксама на тэрыторыі маецца калодзеж. Пакупніку прадастаўляецца зямельны участак плошчай амаль 1 га.
Усе аб'екты амбулаторыі былі прададзены адзінаму пакупніку за тры базавыя велічыні (120 беларускіх рублёў).
Новым уласнікам стаў жыхар Віцебска. У будучыні ён плануе правесці рэканструкцыю аб'екта пад жылы дом.
Таксама на аўкцыёне 24 студзеня за базавую велічыню былі прададзены два кароўніка ў в. Жучкі Чашніцкага раёна.
Пакупніком стала мясцовая сельскагаспадарчая сялянская гаспадарка, якая плануе выкарыстоўваць аб'екты для развядзення маладых бычкоў.
Усяго ў 2024 годзе плануецца ўцягнуць у гаспадарчы абарот 408 невыкарыстоўваемых аб'ектаў дзяржаўнай маёмасці на тэрыторыі Віцебскай вобласці, з іх 361 аб'ект камітэтам плануецца прадаць на аўкцыёне.
Ёсць і новыя аб'екты ‒ 143 аб'екты будуць выстаўляцца на аўкцыён упершыню сёлета ўпершыню.
Сярод невыкарыстоўваемых аб'ектаў найбольшую ўдзельную вагу займаюць сацыяльныя аб'екты ‒ гэта былыя дзіцячыя сады, школы.
Апошнім часам прапануецца шмат невыкарыстоўваемых аб'ектаў рознічнага гандлю ‒ былых аб'ектаў райпотребкооперации.Так, да прыкладу, на аўкцыёне за базавую велічыню ў лютым месяцы можна будзе набыць будынак крамы, размешчаны ў Віцебскім раёне, у вёсцы Міхалкава.
На базе крамы ў будучыні магчыма размяшчэнне не толькі аб'екта рознічнага гандлю або адміністрацыйнага будынка, але і ёсць магчымасць правесці рэканструкцыю пад аднакватэрны жылы дом. Новаму ўласніку выдзяляецца зямельны ўчастак плошчай 10 сотак.
Шмат невыкарыстоўваемых крам знаходзіцца і ў Гарадоцкім, Аршанскім, Шумілінскім, Глыбоцкім раёнах, якія таксама можна будзе набыць на аўкцыёне за базавую велічыню.