Камітэт "Віцебскаблмаёмасць": аб'екты ў Браслаўскім раёне прададзеныя за базавую велічыню пад жыллё

Чарговыя выніковыя аўкциёны прайшлі 24 сакавіка ў камітэце Віцебскаблмаёмасць. За базавую велічыню пад жыллё прададзены аб'екты ў Браслаўскім раёне.

Два будынкі бібліятэкі, адзін з якіх размешчаны ў в.Цецеркі, а другі ў в.Спрынды Браслаўскага раёна былі прададзены на аўкцыёне за 1 базавую велічыню. Абодва будынкі ўжо 10 разоў выстаўляліся на аўкцыён – іх спрабавалі прадаць з 2015 года.

Бібліятэку ў Цецерках 1984 г. пабудовы, агульнай плошчай 95 м.кв. набыла за 30 руб. мясцовая жыхарка. Бібліятэку ў Спрындах 1975 г. пабудовы, агульнай плошчай 94 м.кв. набыла за 30 руб. жыхарка Мінска.

Абодва аб'екты будуць выкарыстоўвацца новымі ўласнікамі пад жыллё.У бягучым годзе камітэтам Віцебскаблмаёмасць прададзена на аўкцыёнах 13 невыкарыстоўваемых аб'ектаў. З іх 8 выстаўляліся са зніжэннем цаны продажу на 80%, а 5 аб'ектаў – за 1 базавую велічыню.