Камітэт "Віцебскаблмаёмасць": за чатыры гады ў Аршанскім рэгіёне ўжо 638 невыкарыстоўваемых аб'ектаў уключана ў гаспадарчы абарот

Развіццё Аршанскага рэгіёну і ўцягванне ў гаспадарчы абарот невыкарыстоўваемай маёмасці знаходзіцца на асаблівым кантролі Кіраўніка дзяржавы, урада і кіраўніцтва вобласці.

Дзякуючы прыняццю Указа №506 рэгіёну прадастаўлены беспрэцэдэнтныя меры падтрымкі, якія закліканы сцімуляваць развіццё ва ўсіх сферах дзейнасці.

У адпаведнасці з даручэннем упраўлення камітэтам «Віцебскаблмаёмасць» сумесна з Аршанскім райвыканкамам на 1 кастрычніка 2022 года быў актуалізаваны пералік невыкарыстоўваемай нерухомай маёмасці на тэрыторыі рэгіёну (http://fondgosim.vitebsk.by/property/orsha2020.pdf) .

Першапачаткова, падчас праведзенай праверкі выкарыстання маёмасці як дзяржаўнай, так і прыватнай формы ўласнасці ў верасні 2018 года было выяўлена 624 невыкарыстоўваемыя аб'екты. Па ўсіх аб'ектах быў складзены план уцягвання іх у гаспадарчы абарот з разбіўкай па гадах да 2023 года.

За мінулыя чатыры гады было ўцягнута ў гаспадарчы абарот, альбо знесена, ужо 638 аб'ектаў, што складае 87,2% ад 732 выяўленых невыкарыстоўваных. На сённяшні дзень не ўцягнутымі засталіся яшчэ 109 аб'ектаў.

Больш падрабязна азнаёміцца з прапанаванымі аб'ектамі Аршанскага раёна можна на сайце камітэта «Віцебскаблмаёмасць».