Камітэт "Віцебскаблмаёмасць": Будынак сувязі на беразе Віцьбы ў Віцебску і школа ў Чашніках прададзены на аўкцыёне
Будынак сувязі на беразе Віцьбы ў Віцебску і школа ў Чашніках прададзены 21 жніўня на аўкцыёне, яшчэ больш за 70 аб'ектаў выстаўлены на аўкцыён
Камітэт «Віцебскаблмаёмасць» праводзіць актыўную работу па ўцягванні невыкарыстоўваемай дзяржмаёмасці ў гаспадарчы абарот – так за 7 месяцаў гэтага года было абвешчана ўжо 544 аўкцыёны, што значна перавышае іх колькасць за такі ж перыяд мінулага года – тады іх было 398.
80 аўкцыёнаў у гэтым годзе аказаліся выніковымі, што дазволіла задзейнічаць невыкарыстоўваемыя аб'екты ў эканоміцы рэгіёна і пры гэтым папоўніць дзяржаўны бюджэт на суму 527 тыс. рублёў.
Найбольшую цікавасць у пакупнікоў з аб'ектаў, прапанаваных у жніўні месяцы, выклікала невыкарыстоўваемы будынак апорна-узмацняльнай станцыі, размешчаны ў Віцебску, па вул.2-я Садовая, 15А – недалёка ад батанічнага саду на беразе ракі Віцьба. На яго прэтэндавала адразу 4 пакупнікі.
Раней, да снежня 2022 года, будынак станцыі выкарыстоўваўся прадпрыемствам «Віцебскі Зяленбуд».
Дадзены аб'ект выстаўляўся на аўкцыён камітэтам у першы раз, без зніжэння цаны продажу.
У ходзе таргоў, на 8-м кроку аўкцыёну, аб'ект быў прададзены за 72 тысячы рублёў. Новым уласнікам стала мясцовае прадпрыемства грамадскага харчавання.
У адпаведнасці з прызначэннем зямельнага ўчастка тут магчыма размяшчэнне жылой забудовы, гаражоў са стаянкамі або аб'ектаў штодзённага абслугоўвання.
Таксама 21 жніўня новага уласніка знайшоў будынак былой школы ў Чашніках. За тры базавыя велічыні (111 рублёў) аб'ект набыла прыватная медыцынская кампанія з Маскоўскай вобласці. Новы ўласнік плануе адкрыць на базе школы рэабілітацыйны цэнтр для асоб з захворваннямі сардэчна-сасудзістай сістэмы.
На бліжэйшы час, канец жнівень – верасень, камітэтам абвешчана 72 аўкцыёны па продажы невыкарыстоўваемай дзяржмаёмасці. Найбольшую колькасць складаюць сацыяльныя аб'екты.
Таксама ў верасні да продажу на аўкцыёне прапануюцца пакеты акцый двух прадпрыемстваў – ААТ «Завод Этон» са
зніжэннем цаны на 20% і ААТ «Аўтамабільная транспартна-экспедыцыйная кампанія».
Найбольш буйным аб'ектам нерухомасці, які прапануецца ў верасні, з'яўляецца вытворчая пляцоўка былога вінаробнага завода па вул. Пакроўскай у Віцебску.
Комплекс будынкаў размешчаны ў гістарычнай частцы горада, у раёне, дзе некалі жыў Шагал.
Пасля ліквідацыі завода ў 2017 годзе ва ўласнасці дзяржавы застаўся невыкарыстоўваны комплекс аб'ектаў, які ўключае адміністрацыйны будынак, які мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці 3-й катэгорыі.
Таксама тут размешчаны два вытворчыя корпусы, цэх аўсянага печыва, вінасховішча, спіртасховішча, склад, прахадная, маюцца інжынерныя сеткі. Агульная плошча капітальных будынкаў складае больш за 5000 кв.м.
Новаму ўласніку будзе прадастаўлены зямельны ўчастак плошчай амаль 2 гектары. У адпаведнасці з прызначэннем зямельнага ўчастка, тут магчыма размяшчэнне комплексу шматкватэрнай і сядзібнай забудовы, або ж аб'ектаў грамадскага прызначэння.
З кастрычніка 2021 года камітэт ужо 7 разоў беспаспяхова выстаўляў аб'ект на аўкцыён.
У верасні месяц вінаробны завод плануецца выставіць на аўкцыён са зніжэннем цаны на 30%.