Конкурс па стварэнні канцэпцыі турыстычнага вобраза Беларусі «Вобраз Беларусі. Позірк і адкрыццё»

Конкурс по созданию концепции туристического образа Беларуси «Вобраз Беларусi. Позiрк i адкрыццё»

Конкурс па стварэнні канцэпцыі турыстычнага вобраза Беларусі «Вобраз Беларусі. Позірк і адкрыццё»

23.07.2026



Нацыянальнае агенцтва па турызме абвясціла старт Нацыянальнаму конкурсу па стварэнні канцэпцыі турыстычнага вобраза Беларусі «Вобраз Беларусі. Позірк і адкрыццё». Удзельнікам конкурсу трэба будзе распрацаваць запамінальны лагатып і слоган нашай краіны. Лепшая канцэпцыя ляжа ў аснову стварэння турыстычнага вобраза Беларусі.



Аўтараў найлепшых работ чакаюць грашовыя ўзнагароды: агульны прызавы фонд складае 22 000 беларускіх рублёў:



Пераможца атрымае 10 000 беларускіх рублёў!

2 месца – 7 000 беларускіх рублёў



3 месца – 5 000 беларускіх рублёў



Конкурс праводзіцца пры падтрымцы Беларусбанка, які з'яўляецца афіцыйным партнёрам праекта.

Прыняць удзел можа кожны ахвотны. Удзельнікамі могуць быць фізічныя і юрыдычныя асобы. Конкурсную працу можна накіраваць як індывідуальна, так і калектыўна.



Заяўкі прымаюцца

да 1 лістапада.

Затым камісія адбярэ да 20 работ, якія прымуць удзел у грамадскім анлайн-галасаванні.



Рэгістрацыя ўдзельнікаў

і падрабязная інфармацыя на сайце Нацыянальнага конкурсу:

https://belarustourism.by/vobraz-belarusi/

Сацыяльныя сеткі Нацыянальнага агенцтва па турызме:

Instagram – @belarus.travel


Telegram-канал – #ПознайБеларусь