Кантроль за ахоўнай дзейнасцю арганізацый па ахове належных ім аб'ектаў (маёмасці)

У адпаведнасці са артыкулам 1 Закона Рэспублікі Беларусь ад 8 лістапада 2006 г. №175-З «Аб ахоўнай дзейнасці» (далей – Закон), ахоўная дзейнасць – дзейнасць дзяржаўных органаў і іншых арганізацый па ахове фізічных асоб, ахове аб'ектаў юрыдычных і фізічных асоб ад проціпраўных замахаў, у тым ліку ад незаконных пранікненняў на іх, а таксама праектаванне, мантаж, наладка і тэхнічнае абслугоўванне сродкаў і сістэм аховы.

Кантроль за ахоўнай дзейнасцю арганізацый ажыццяўляецца ў рамках праводзімых Дэпартаментам аховы Міністэрства ўнутраных спраў мерапрыемстваў тэхнічнага (тэхналагічнага, паверачнага) характару. Парадак ажыццяўлення мерапрыемстваў устаноўлены пастановай Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь ад 04.04.2019 №94 «Аб парадку ажыццяўлення мерапрыемстваў тэхнічнага (тэхналагічнага, паверачнага) характару».

Пры правядзенні мерапрыемстваў тэхнічнага (тэхналагічнага, паверачнага) характару ўстанаўліваецца выкананне арганізацыямі, іх адасобленымі падраздзяленнямі, работнікамі аховы арганізацый, патрабаванняў Закона і іншых нарматыўных прававых актаў, якія рэгулююць парадак ажыццяўлення ахоўнай дзейнасці, абмежаванняў у сферы ахоўнай дзейнасці (за выключэннем тых, што падлягаюць ліцэнзійнаму кантролю).

Тыповымі парушэннямі заканадаўства, якія выяўляюцца ў ходзе правядзення мерапрыемстваў тэхнічнага (тэхналагічнага, паверачнага) характару, з'яўляюцца:

допуск да выканання абавязкаў без праходжання работнікам аховы кваліфікацыйнага экзамену па пытаннях ажыццяўлення ахоўнай дзейнасці;

работнікі аховы дапушчаны да выканання абавязкаў без правядзення праверкі на прыдатнасць да дзеянняў ва ўмовах, звязаных з прымяненнем спецыяльных сродкаў і фізічнай сілы;

работнікі аховы не праходзяць перыядычныя праверкі на прыдатнасць да дзеянняў ва ўмовах, звязаных з прымяненнем спецыяльных сродкаў і фізічнай сілы;

адсутнічае дакументацыя, якая пацвярджае выкананне парадку правядзення спецыяльнай падрыхтоўкі работнікаў аховы;

работнікі аховы выконваюць абавязкі без наяўнасці службовых пасведчанняў і жэтонаў;

работнікі аховы не праходзяць медыцынскія агляды ў парадку, устаноўленым Міністэрствам аховы здароўя па ўзгадненні з Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны.

Пералічаныя вышэй парушэнні кваліфікуюцца па артыкуле 24.37 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях як парушэнні ўмоў і правілаў ажыццяўлення ахоўнай дзейнасці.

НАПАМІНАЕМ, што да работнікаў аховы адносяцца работнікі, у абавязкі якіх уваходзіць непасрэднае ажыццяўленне аховы аб'ектаў, фізічных асоб.

Работнікі аховы дапускаюцца да выканання абавязкаў толькі пасля праходжання імі:

медыцынскага агляду ў парадку, устаноўленым Міністэрствам аховы здароўя па ўзгадненні з Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны;

праверкі на прыдатнасць да дзеянняў ва ўмовах, звязаных з прымяненнем спецыяльных сродкаў і фізічнай сілы, у парадку, устаноўленым Міністэрствам унутраных спраў;

кваліфікацыйнага экзамену па пытаннях ажыццяўлення ахоўнай дзейнасці ў парадку, устаноўленым Міністэрствам унутраных спраў.

У дачыненні да работнікаў аховы неабходна забяспечыць правядзенне праверак на дзеяздольнасць, наяўнасць судзімасці, прад'яўленне ім абвінавачвання ў здзяйсненні злачынства, стан на прафілактычным уліку ў органах унутраных спраў у сувязі з супрацьпраўнымі паводзінамі, аб неануляванні ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку дазволаў на захоўванне і нашэнне зброі шляхам накіравання запытаў у адпаведныя органы ўлады.

У ўсіх работнікаў аховы павінны быць службовыя пасведчанні і жэтоны ўстаноўленага ўзору!


Кастрычніцкі (г. Віцебска) 

аддзела Дэпартамента аховы

Міністэрства ўнутраных спраў