Каардынацыя дае свае вынікі
У мэтах ажыццяўлення узгодненых дзеянняў па забеспячэнні законнасці і правапарадку, папярэджанні, выяўленні і спыненні злачынстваў, у тым ліку карупцыйнай накіраванасці, пракурорамі ў 2016 годзе арганізавана 93 пасяджэнні каардынацыйных нарад.
Пры гэтым на абласным узроўні разгледжаны пытанні выканання органамі унутраных спраў і іншымі суб'ектамі прафілактыкі заканадаўства аб папярэджанні цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў супраць жыцця і здароўя грамадзян, паляпшэння ўзаемадзеяння дзяржаўных органаў па папярэджанні падлеткавай злачыннасці, выяўленні дзяцей, якія апынуліся ў экстрэмальнай жыццёвай сітуацыі.
Таксама 22.12.2016 на абласной каардынацыйнай нарадзе дадзена ацэнка дзейнасці мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, праваахоўных ведамстваў, іншых зацікаўленых службаў па выкананні комплекснай праграмы па прафілактыцы правапарушэнняў на тэрыторыі Віцебскай вобласці ў 2016 годзе.
Акрамя таго, пракурорамі праведзена 84 ведамасныя нарады, на якіх часта разглядаліся пытанні ўзаемадзеяння праваахоўных органаў, актуальныя пытанні, звязаныя з забеспячэннем законнасці і правапарадку.
Так, 02.06.2016 адбылася міжведамасная нарада кіраўнікоў праваахоўных органаў, на якой разгледжана пытанне аб стане законнасці ў дзейнасці органаў крымінальнага праследавання пры правядзенні даследчых праверак і ўзбуджэнні крымінальных спраў. Па выніках абмеркавання гэтага пытання выпрацавана рашэнне, накіраванае на паляпшэнне узаемадзеяння праваахоўных органаў.
На пастаяннай аснове органамі пракуратуры сумесна з іншымі дзяржаўнымі і праваахоўнымі органамі праводзіліся мэтавыя мерапрыемствы па выяўленні і спыненні злачынстваў, ліквідацыі прычын і ўмоў, якія спрыяюць іх здзяйсненню.
У прыватнасці, у мінулым годзе такія мерапрыемствы
проводиліся па выяўленні і спыненні правапарушэнняў у аграпрамысловым комплексе вобласці, асабліва ў перыяд масавых палявых работ, па выніках якіх пракурорамі падрыхтавана больш за 130 актаў нагляду, па іх патрабаванні больш за 100 чалавек прыцягнуты да дысцыплінарнай і адміністрацыйнай адказнасці.Таксама органамі пракуратуры сумесна з іншымі зацікаўленымі ведамствамі сістэматычна вывучаўся стан абароненасці аб'ектаў, патэнцыйна падвергнутых рызыкам тэрарыстычных пагроз. Дзякуючы сумесным усілкам, у мінулым годзе фактаў праявы экстрэмізму і тэрарызму ў Віцебскай вобласці не зафіксавана.
На пастаяннай аснове праводзіліся мерапрыемствы па прадухіленні пагрозы жыццю і здароўю непаўналетніх, асабліва ў летні перыяд.
Органамі пракуратуры арганізоўваліся і сумесна з іншымі праваахоўнымі ведамствамі праводзіліся мэтавыя праверкі дзейнасці суб'ектаў прафілактыкі па папярэджанні злачынстваў і іншых правапарушэнняў. У мінулым годзе такія праверкі праведзены ў Браслаўскім, Сенненскім раёнах і г.Наваполацку.
У межах ажыццяўлення каардынацыйнай дзейнасці пракурорамі выкарыстоўваліся іншыя арганізацыйна-прававыя мерапрыемствы па наглядзе і кантролі ў сферы барацьбы са злачыннасцю і карупцыяй.
Рэгулярна ў органы выканаўчай улады накіроўваліся інфармацыйныя запіскі аб стане законнасці і грамадскай бяспекі ў рэгіёнах. Усяго ў мінулым годзе накіравана 152 інфармацыі аб стане законнасці.
Па ініцыятыве пракурораў пытанні ўмацавання правапарадку неаднаразова разглядаліся на пасяджэннях абласнога выканаўчага камітэта, мясцовых органаў дзяржаўнай улады.
Дзякуючы комплекснаму падыходу да выкарыстання прававых сродкаў, у Віцебскай вобласці забяспечана стабільная аператыўная абстаноўка.
За 2016 год у вобласці зарэгістравана 10855 (11297) злачынстваў, што на 442 (3,9%) менш, чым за 2015 год. Узровень злачыннасці на 10 тысяч насельніцтва склаў 90,9, што ніжэй рэспубліканскага (97,9) паказчыка.
Зменшылася колькасцьцяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў, наўмысных прычыненняў цяжкіх цялесных пашкоджанняў, вымагальніцтваў, рабаванняў, разбойных нападаў, крадзяжоў, угонаў аўтатранспарту.
Зніжэнне 业 адзначаецца у моладзевым асяроддзі – (-3,9%). Паменшылася колькасць злачынстваў, здзейсненых асобамі, якія маюць судзімасць, – (-5,2%,), у стане алкагольнага ап'янэння – (- 10,9%). З 2270 да 2198 паменшылася колькасць злачынстваў, здзейсненых у грамадскіх месцах.
Дзякуючы належнаму ўзаемадзеянню зацікаўленых ведамстваў па процідзеянні карупцыі і эканамічнай злачыннасці ў 2016 годзе ў вобласці ўлічана 168 карупцыйных злачынстваў, за здзяйсненне якіх да крымінальнай адказнасці прыцягнуты 132 службовыя асобы.
Намеснік
начальніка арганізацыйна-
кантрольнага
аддзела саветнік юстыцыі Святлана Зайцава