Каардынацыя дае свае вынікі
У прыватнасці, на абласным узроўні разглядаліся практычныя пытанні ўзаемадзеяння мясцовых органаў улады, праваахоўных ведамстваў, грамадскіх фарміраванняў пры рэалізацыі мер індывідуальнай прафілактыкі правапарушэнняў, выканання органамі крымінальнага пераследу заканадаўства пры разглядзе заяў і паведамленняў, расследаванні крымінальных спраў аб безвеста зніклых грамадзянах, павышэння эфектыўнасці прымаемых праваахоўнымі і іншымі дзяржаўнымі органамі мер па процідзеянні карупцыі, паляпшэння ўзаемадзеяння дзяржаўных органаў па рэалізацыі мерапрыемстваў, накіраваных на процідзеянне незаконнаму абароту наркотыкаў і сацыяльную рэабілітацыю асоб, хворых наркаманіяй.
Таксама пракурорамі гарадоў і раёнаў, Віцебскім транспартным пракурорам асноўная ўвага ўдзялялася выпрацоўцы на каардынацыйных нарадах мер па процідзеянні злачыннасці і карупцыі, забеспячэнні грамадскага парадку, прафілактыцы злачынстваў і іншых правапарушэнняў.
Акрамя таго, пракурорамі праведзена 64 міжведамасныя нарады, на якіх часта разглядаліся пытанні ўзаемадзеяння праваахоўных органаў, актуальныя пытанні, звязаныя з забеспячэннем законнасці і правапарадку.
Так, пракуратурай вобласці на міжведамасных нарадах разглядаліся прычыны прад'яўлення ў судовым пасяджэнні новага абвінавачвання, прыпынення вытворчасці па крымінальных справах для атрымання новых доказаў, пытанні выканання заканадаўства аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб у мясцовых органах улады і органах унутраных спраў, выканання заканадаўства аб іх вышуку і вышуку асоб, якія ўхіляюцца ад адбыцця пакарання або іншых мер крымінальнай адказнасці.
Таксама органамі
пракуратуры сумесна з іншымі дзяржаўнымі і праваахоўнымі органамі на пастаяннай аснове праводзіліся мэтавыя мерапрыемствы па выяўленні і спыненні злачынстваў, ліквідацыі прычын і ўмоў, якія спрыяюць іх здзяйсненню.У прыватнасці, у мінулым годзе такія мерапрыемствы праводзіліся па выяўленні і спыненні правапарушэнняў у аграпрамысловым комплексе вобласці, асабліва ў перыяд масавых палявых работ.
Асаблівая ўвага надавалася арганізацыі і правядзенню сумесных мерапрыемстваў па выкананні даручэнняў Кіраўніка дзяржавы, якія тычацца кантролю за законнасцю і эфектыўным выкарыстаннем дзяржаўных сродкаў, рэалізацыяй дзяржаўных і рэспубліканскіх праграм, інвестыцыйных праектаў.
Таксама пракуратурай вобласці арганізоўваліся і сумесна з іншымі праваахоўнымі ведамствамі праводзіліся мэтавыя праверкі дзейнасці суб'ектаў прафілактыкі па папярэджанні злачынстваў і іншых правапарушэнняў. У мінулым годзе такія праверкі праведзены ў Докшыцкім, Верхнядзвінскім, Глыбоцкім, Лепельскім раёнах.
У межах ажыццяўлення каардынацыйнай дзейнасці пракурорамі выкарыстоўваліся іншыя арганізацыйна-прававыя мерапрыемствы па наглядзе і кантролі ў сферы барацьбы са злачыннасцю і карупцыяй.
Рэгулярна у органы выканаўчай улады накіроўваліся інфармацыйныя запіскі аб стане законнасці і грамадскай бяспекі ў рэгіёнах. Па ініцыятыве пракурораў пытанні ўмацавання правапарадку неаднаразова разглядаліся на пасяджэннях абласнога выканаўчага камітэта, мясцовых органаў дзяржаўнай улады.
Дзякуючы комплексным падыходу да выкарыстання прававых сродкаў, у Віцебскай вобласці забяспечана стабільная аператыўная абстаноўка.
За 2017 год у вобласці на 5,0% знізілася колькасць зарэгістраваных злачынстваў. Паменшылася колькасць зарэгістраваных забойстваў з замахамі, хуліганскіх праяў, рабаванняў, крадзяжоў маёмасці. Зніжэнне злачыннасці адзначаецца ў моладзевым асяроддзі. Менш злачынстваў здзейснена асобамі, якія маюць судзімасць, у стане алкагольнага ап'янення, групай асоб, у грамадскіх месцах. Пры гэтым павялічылася колькасць улічаных карупцыйных
злачынстваў.
Намеснік
начальніка арганізацыйна-
кантрольнага
аддзела пракуратуры вобласці Святлана Зайцава