Каардынацыя і ўзаемадзеянне: лейтматыў каардынацыйнай нарады па барацьбе са злачыннасцю і карупцыяй у Віцебскай вобласці

На парадку дня: вынікі выканання комплекснай праграмы па прафілактыцы правапарушэнняў у 2018 годзе.

Удзельнікамі нарады адзначана станоўчая тэндэнцыя да зніжэння колькасці зарэгістраваных злачынстваў (-5,9%), у тым ліку па напрамках дзейнасці крымінальнага вышуку (- 6,7%).

Разам з тым, захоўваюцца многія фактары, якія аказваюць адмоўны ўплыў на стан злачыннасці. Пачынаючы з мая бягучага года, назіраецца павелічэнне колькасці забойстваў з замахамі і фактаў наўмыснага прычынення цяжкіх цялесных пашкоджанняў, а таксама злачынстваў, здзейсненых у сферы сямейна-бытавых адносін. Значна ўзрасла колькасць здзейсненых злачынстваў у Браслаўскім, Лепельскім, Россонскім, Сенненскім, Ушацкім, Чашніцкім раёнах.

На органы выканаўчай улады ўскладзены абавязкі па забеспячэнні на месцах належнага кантролю за эфектыўнасцю рэалізацыі прафілактычных мерапрыемстваў, але не заўсёды гэтая праца адпавядае прад'яўляемым патрабаванням (планаванне, якасць маніторынгу, своечасовасць абмеркавання пытанняў).

Прымаемыя прафілактычныя захады па шэрагу напрамкаў дзейнасці не прынеслі жаданых вынікаў.

Так, маюць месца факты цяганіны і бязгаспадарнасці пры забеспячэнні працаздольнасці сельскагаспадарчай тэхнікі; выкананне патрабаванняў заканадаўства аб аснашчэнні аб'ектаў сістэмамі відэаназірання; эфектыўнасці працы саветаў грамадскіх пунктаў аховы парадку.

Адсутнічае чаканы эфект ад праведзеных прафілактычных мерапрыемстваў па папярэджанні злачынстваў супраць жыцця і здароўя грамадзян у сферы сямейна-бытавых адносін, прымяненні мер адміністрацыйнага уздзеяння ў адносінах да асоб, якія здзейснілі правапарушэнні ў дадзенай сферы.

У вобласці па-ранейшаму маюцца праблемы па рэалізацыі патрабаванняў заканадаўства пры функцыянаванні памяшканняў часовага прытулку.

Па выніках абмеркавання прынята рашэнне, накіраванае на ўдасканаленне прафілактычнай працы ўсіх зацікаўленых ведамстваў і службаў у рэгіёне. Выкананне рашэння знаходзіцца на асаблівым кантролі.

Старшы памочнік пракурора вобласці Н.Калпакова