Каардынацыя работы наглядальных камісій
Статыстычныя даныя аб колькасці загінулых людзей на пажарах, а таксама вынікі праводзімых праверак і маніторынгаў сведчаць аб тым, што пытанні павышэння эфектыўнасці работы суб'ектаў прафілактыкі па папярэджанні гібелі людзей ад знешніх прычын не губляюць сваёй актуальнасці, паколькі ў шэрагу выпадкаў сведчаць аб недастатковым узаемадзеянні суб'ектаў і нізкім узроўні іх падрыхтаванасці да выканання ўскладзеных функцый.
З пачатку бягучага года на пажарах у вобласці загінула 58(56) чалавек грамадзян, што перавысіла паказчык мінулага года. Агульная колькасць пажараў таксама павялічылася з 461 да 510. Пры гэтым дадзены паказчык у большасці рэгіёнаў вобласці перавысіў агульнаабласны і агульнарэспубліканскі ўзровень.
У мэтах дачы прынцыповай ацэнкі работы суб'ектаў прафілактыкі пракуратура вобласці правяла праверку дзейнасці суб'ектаў прафілактыкі ў Глыбоцкім, Міёрскім і Браслаўскім раёнах.
Выяўлены факты ігнаравання ўдзелу асобных суб'ектаў у рабоце камісій, адсутнасць кантролю за ліквідацыяй выяўляемых у ходзе аглядаў парушэнняў, адсутнасць у распараджэнні камісій актуальных спісаў асоб асобных катэгорый.
Варта адзначыць, што праведзеныя праверачныя мерапрыемствы ўключылі у сябе не толькі вывучэнне і аналіз дакументаў аглядавых камісій названых рэгіёнаў, але і непасрэдны ўдзел старшага памочніка пракурора вобласці ў правядзенні аглядаў жылых памяшканняў асобных катэгорый грамадзян, аказанне метадычнай дапамогі ў рэалізацыі атрыманай па выніках аглядаў інфармацыі і ліквідацыі парушэнняў.
Падобны фармат правядзення праверкі дазволіў сумясціць у сабе наглядную функцыю і каардынуючую ролю органаў пракуратуры ў правядзенні мерапрыемстваў па прафілактыцы гібелі людзей ад знешніх прычын, у тым ліку пажараў.
Выяўленыя ў ходзе праведзеных праверачных мерапрыемстваў парушэнні з боку суб'ектаў прафілактыкі носяць сістэмны характар і раней неаднаразова станавіліся прадметам унясення пракурорамі рэгіёнаў вобласці актаў нагляду, будуць выкарыстаны пракуратурай вобласці пры інфармаванні мясцовых органаў улады.
Старшы памочнік пракурора вобласці
Ірына Шэстапалава