Кароткі агляд закупак

Органамі пракуратуры Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца нагляд за выкананнем заканадаўства аб барацьбе з карупцыяй.

Неабходна адзначыць, што сфера закупак па-ранейшаму пераважае сярод правапарушэнняў, якія ствараюць умовы для карупцыі. Практыка кантрольных (наглядных) органаў сведчыць аб тым, што парушэнняў пры правядзенні закупак, асабліва за кошт бюджэтных сродкаў, дапускаецца дастаткова шмат і розных па сваёй сутнасці.

Напрыклад, маюць месца выпадкі, калі ў конкурснай дакументацыі ўказваецца, што закупцы падлягае канкрэтны від тавару, а таксама выпадкі ўключэння ў апісанне закупляемага тавару характарыстык, уласцівых тавару, які прапануецца толькі адным пастаўшчыком, што не дазваляе ўдзельнікам, якія маглі б прапанаваць аналагічны тавар на больш выгадных умовах, удзельнічаць у працэдуры закупкі.

Таксама часта няправільна вызначаецца працэдура закупкі, якая падлягае прымяненню, няправільна прымяняецца Закон.

Неадзінкавымі з'яўляюцца парушэнні парадку дэкларавання даходаў і маёмасці, што з'яўляецца падставай для прыцягнення службовых асоб, абавязаных прадстаўляць дэкларацыі аб даходах і маёмасці, да адміністрацыйнай адказнасці.

Найбольш распаўсюджанымі парушэннямі з'явіліся: непрадстаўленне дэкларацыі ў устаноўлены заканадаўствам тэрмін; неадлюстраванне альбо не поўнае адлюстраванне даходаў, у тым ліку страхавых выплат, выйгрышаў у букмекерскіх канторах, грашовых пераводаў; неадлюстраванне маёмасці, якая знаходзіцца ва ўласнасці (нерухомай, транспартных сродкаў); указанне недаставерных звестак аб кошце маёмасці.

Старшы памочнік Віцебскага транспартнага пракурора                               С.В. Сазонава