Правапарушэнні, звязаныя з карупцыяй
Віцебскай транспартнай пракуратурай праведзены аналіз выканання адным з паднадзорных прадпрыемстваў патрабаванняў Закона Рэспублікі Беларусь «Аб барацьбе з карупцыяй» ад 15.07.2015 №305-З (далей – Закон) у частцы выканання службовымі асобамі абмежаванняў, устаноўленых артыкуламі 17–20 Закона.
Вынікі праведзенага аналізу паказалі, што ў цэлым на прадпрыемстве патрабаванні названага заканадаўства выконваюцца. Фактаў ажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці ў цяперашні час работнікамі не ўстаноўлена. Разам з тым у ходзе аналізу ўстаноўлена, што асобнымі службовымі асобамі раней парушаліся абмежаванні, якія ўстанаўліваюцца для дзяржаўных службовых і прыраўнаваных да іх асоб.
Артыкулам 17 Закона прадугледжана, што дзяржаўная службовая асоба не мае права займацца прадпрымальніцкай дзейнасцю асабіста альбо праз іншых асоб, аказваць садзейнічанне мужу (жонцы), блізкім сваякам або сваякам у ажыццяўленні прадпрымальніцкай дзейнасці, выкарыстоўваючы службовае становішча.
Насуперак названым патрабаванням асобныя работнікі, з'яўляючыся дзяржаўнымі службовымі асобамі, стаялі на ўліку ў раённых ІМПП Рэспублікі Беларусь у якасці індывідуальных прадпрымальнікаў.
Устаноўлены факт, калі работнік зарэгістраваны ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка да ўступлення на пасаду дзяржаўнай службовай асобы, і, нягледзячы на тое, што прадпрымальніцкай дзейнасцю не займаецца, з Адзінага дзяржаўнага рэестра юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў звесткі аб яго рэгістрацыі па-ранейшаму не выключаны. Яго дзейнасць у цяперашні час знаходзіцца на стадыі ліквідацыі.
У дадзеным выпадку работнік фактычна не займаецца прадпрымальніцкай дзейнасцю, накіраванай на атрыманне выгады, і фармальна ўстаноўленую забарону не парушае, але мае магчымасць аднавіць яе.
Таксама ўстаноўлена, што загадам кіраўніка прадпрыемства зацверджаны пералік пасад і прафесій, пры прыёме на якія патрабуецца падпісанне абавязацельстваў па выкананні абмежаванняў, устаноўленых Законам. Пры гэтым форма падпісаных абавязацельстваў адзіная для ўсіх службовых асоб названага пераліку і змяшчае забарону на
выкананні іншай аплачванай працы, не звязанай з выкананнем працоўных абавязкаў па месцы асноўнай працы.Разам з тым, згодна з ч.2 арт.17 Закона забарона на выкананне іншай аплачванай працы, не звязанай з выкананнем працоўных абавязкаў па месцы асноўнай працы, распаўсюджваецца толькі на кіраўніка дзяржаўнай арганізацыі, яго намеснікаў і галоўнага бухгалтера.
Такім чынам, такая забарона распаўсюджваецца толькі на намеснікаў начальніка і галоўнага бухгалтера.
Устаноўлены выпадкі, калі абавязацельствы па выкананні абмежаванняў узяты з кладоўшчыкаў і радавых бухгалтераў, службовыя абавязкі якіх не прадугледжваюць выкананне арганізацыйна-распарадчых і (або) адміністрацыйна-гаспадарчых функцый, у сувязі з чым антыкарупцыйныя абмежаванні на гэту катэгорыю асоб не распроўсюджваюцца.
Падобныя парушэнні спрыяюць неабгрунтаванаму абмежаванню правоў і свабод асоб, якія займаюць указаныя пасады.
Да асоб, якія займаюць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых абавязкаў, неабходна аднесці асоб, якія ажыццяўляюць кіраўніцтва дзейнасцю ўстановы, арганізацыі або прадпрыемства, іх структурных падраздзяленняў, расстаноўку і падбор кадраў, арганізацыю працы або службы работнікаў, падтрыманне дысцыпліны, прымяненне мер заахвочвання і накладанне дысцыплінарных спагнанняў і г.п.
На адрас кіраўніка прадпрыемства ўнесена прадстаўленне аб ліквідацыі парушэнняў антыкарупцыйнага заканадаўства, прычын і ўмоў, ім спрыяючых.
Віцебскі
транспартны пракурор
старшы
саветнік юстыцыі А.А. Царыкаў