Крадзяжы ў цягніках. Як убяспечыць сябе.

Лета для многіх – гэта час доўгачаканага адпачынку. І вельмі многія аддаюць перавагу праводзіць яго ўдалечыні ад дома. Аматарам падарожнічаць на цягніках варта быць вельмі ўважлівымі як у цягніках, так і на аб'ектах чыгуначнага транспарту, таму што вельмі часта паездка да месца адпачынку можа быць азмрочана «нечаканымі спадарожнікамі».

За 5 месяцаў 2019 года Аршанскім АУСТ зарэгістравана 5 крадзяжоў на аб'ектах чыгуначнага транспарту.

Так, 24.02.2019 а 00 гадзін 50 хвілін раней судзімы грамадзянін Я., знаходзячыся ў зале чакання чыгуначнага вакзала станцыі Орша-Цэнтральная, таемна выкраў мабільны тэлефон, які належыць грамадзяніну П., коштам 100 рублёў. Па прыгаворы суда Аршанскага раёна і г. Оршы грамадзянін Я. прызнаны вінаватым у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 205 КК Рэспублікі Беларусь (крадзяж) і яму прызначана пакаранне ў выглядзе арышту тэрмінам на 2 месяцы.

21.02.2019 а 17 гадзін 40 хвілін раней не судзімы грамадзянін К., знаходзячыся ў вагоне цягніка рэгіянальных ліній бізнес-класа паведамленнем «Мінск-Орша», які прыбываў на станцыю Орша-Цэнтральная, выкраў у грамадзяніна Б. мабільны тэлефон, коштам 300 рублёў. Па прыгаворы суда Аршанскага раёна і г. Оршы грамадзянін К. прызнаны вінаватым у здзяйсненні злачынства па ч. 1 арт. 205 КК Рэспублікі Беларусь і яму прызначана пакаранне ў выглядзе штрафу ў памеры 30 базавых велічынь.

З мэтай недапушчэння крадзяжу маёмасці грамадзянам неабходна памятаць, што, знаходзячыся ў цягніках, рэчы лепш за ўсё пакласці ў рундук, не пакідаць на стале кашалькі, тэлефоны і іншую дробную тэхніку, сумку з каштоўнымі рэчамі пакласці пад падушку або матрац з боку акна, не знаходзіцца ў шляху следавання ў стане алкагольнага ап'янэння, не ўжываць спіртныя напоі з незнаёмымі спадарожнікамі. Знаходзячыся на вакзале, не пакідаць сумкі без нагляду або пакідаць іх пад наглядам раней незнаёмых грамадзян.

Памочнік Віцебскага
транспартнага пракурора
юрыст 1 класа
Дзмітрый Васільевіч Кубракоў