Круглы стол па пытаннях барацьбы з карупцыяй
Пракурорам вобласці ўдзяляецца пільная ўвага пытанням барацьбы з карупцыяй і карупцыйнымі праявамі, прафілактыкі і папярэджання карупцыі ва ўсіх сферах.
Пракурорскія работнікі праз сродкі масавай інфармацыі, вусныя выступленні ў працоўных калектывах устаноў, арганізацый, прадпрыемстваў, правядзенне розных тэматычных семінараў і форумаў тлумачаць асноўныя палажэнні заканадаўства аб барацьбе з карупцыяй, інфармуюць грамадскасць аб праведзенай рабоце ў дадзеным напрамку.
У канцы ліпеня ў натарыяльнай канторы Глыбоцкага раёна праведзены круглы стол па пытаннях барацьбы з карупцыяй. У абмеркаванні актуальнай тэмы прынялі актыўны ўдзел старшыня Віцебскай абласной натарыяльнай канторы Таццяна Маскіна і натарыусы заходняй акругі.
Па ініцыятыве загадчыка натарыяльнай канторы Глыбоцкага раёна былі запрошаны і супрацоўнікі пракуратуры, РАУС і РОСК, якія выступілі перад натарыусамі, адказалі на пытанні, што паступілі ў ходзе сустрэчы.
Варта адзначыць, што сярод натарыяльных кантор рэспублікі падобнага роду мерапрыемства праведзена ўпершыню. Практыка ўдзелу ў іх пракурорскіх работнікаў будзе працягнута.
Служба інфармацыі пракуратуры Віцебскай вобласці.