Хто валодае інфармацыяй – валодае светам

Па ініцыятыве экспертна-прававога ўпраўлення Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь сумесна з Нацыянальным цэнтрам прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь арганізаваны і праведзены двухдзённы семінар па пытаннях работы з інфармацыйна-пошукавай сістэмай «ЭТАЛОН» версіі 6.7. у г.Мінску.

У рабоце семінара прынялі ўдзел старшыя памочнікі пракурораў абласцей і г.Мінска па прававым забеспячэнні, інфармацыі і грамадскіх сувязях, а таксама пракурорскія работнікі ўпраўленняў і аддзелаў Генеральнай пракуратуры.

У сваім уступным слове начальнік экспертна-прававога ўпраўлення Матвеева Н.Ю. акцэнтавала ўвагу ўдзельнікаў мерапрыемства на актуальнасць належнага вядзення сістэматызацыі заканадаўства ў органах пракуратуры, у тым ліку і з дапамогай выкарыстання ІПС «ЭТАЛОН».

У ходзе прэзентацыі новай версіі інфармацыйна-пошукавай сістэмы супрацоўнікі НЦПІ азнаёмілі прысутных з асаблівасцямі сістэмы і алгарытмам неабходных дзеянняў пры яе выкарыстанні ў правапрымяняльнай дзейнасці. У сваю чаргу пракурорскія работнікі прапанавалі разгледзець у найбліжэйшай перспектыве пытанне аб распрацоўцы дадатковых функцый ІПС «ЭТАЛОН».

Аналагічныя навучальныя семінары будуць арганізаваны і праведзены пракуратурамі абласцей і г.Мінска сумесна з РЦПІ на месцах.