Легендарны Чарняхоўскі: усё жыццё – подзвіг!
18 лютага – 75-я гадавіна смерці двойчы Героя Савецкага Саюза Івана Данілавіча Чарняхоўскага. Ён загінуў у 1945 годзе, не дажыўшы менш чым тры месяцы да Перамогі. Чарняхоўскі быў самым маладым камандуючым франтоў у гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. У мэтах захавання гістарычнай памяці аб заслугах палкаводца пракурорскія работнікі Віцебшчыны наведалі ДУ «Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Віцебска», дзе была праведзена сустрэча, прысвечаная гадавіне з дня гібелі палкаводца.
Работнiкi бiблiятэкi расказалi слухачам пра жыццё, службу, подзвігі і смерць Івана Данілавіча. Уважліва слухаючы захапляючы аповяд пра подзвігі Чарняхоўскага, які дапаўняўся дакументальным відэафільмам, супрацоўнікі пракуратуры пагрузіліся ў гістарычныя хронікі ваеннага часу.
Пасля гэтага намеснік пракурора вобласці Гук Уладзімір Іванавіч сумесна з супрацоўнікамі пракуратуры вобласці ўшанавалі памяць Чарняхоўскага, усклаўшы кветкі да памятнай дошкі, устаноўленай на аднайменным праспекце ў г. Віцебску.
Таксама супрацоўнікамі пракуратуры Дубровенскага раёна з удзелам прадстаўнікоў ваеннага камісарыята Аршанскага і Дубровенскага раёнаў, Дубровенскага райвыканкама, раённага цэнтра народнай творчасці і культурна-дасугавай дзейнасці Дубровенскага раёна, сродкаў масавай інфармацыі на месцы размяшчэння каманднага пункта Чарняхоўскага І.Д. у аг. Рэдькі Дубровенскага раёна праведзены мітынг з нагоды гадавіны гібелі палкаводца, да мемарыяльнай пліты ўскладзены кветкі і вянкі.
Падобныя памятныя мерапрыемствы спрыяюць захаванню памяці аб заслугах выдатных асоб у гісторыі Айчыны.
Старшы пракурор аддзела
кадраў і ідэалагічнай работы
пракуратуры Віцебскай вобласці
Дзіяна Жвікава
Намеснік пракурора
Дубровенскага раёна
Аксана Куляшова