Найлепшаяя сям'я пракуратуры

Сям'я – гэта блізкія і родныя людзі, тыя, каго мы любім, з каго бярэм прыклад, пра каго клапоцімся, каму жадаем дабра і шчасця.

У мэтах фарміравання ў пракурорскіх работнікаў, работнікаў пракуратуры і членаў іх сем'яў якасцей, якія спрыяюць умацаванню інстытута сям'і, захаванню традыцыйных сямейных каштоўнасцей і пераемнасці лепшых прафесійных традыцый упершыню ў пракуратуры Віцебскай вобласці адбыўся конкурс «Лепшая сям'я пракуратуры», у якім прынялі ўдзел дзве сям'і: сям'я Несцяронак і сям'я Парусавых.

Сем'і спаборнічалі ў конкурсах: «Візітная картка», «Мая краіна – Беларусь!», «Мы – сям'я работніка пракуратуры!», «Сямейная віктарына», «Экспромт», «Сям'я талентаў». Конкурсанты годна прадставілі свае сем'і. Сваіх татаў і мам заўсёды падтрымлівалі дзеці. Усе сем'і вельмі дружныя, творчыя і крэатыўныя. Кожная сям'я па-свойму арыгінальная і непаўторная. Але конкурс ёсць конкурс. Па выніках усіх намінацый пераможцам прызнана сям'я Несцяронак, якая набрала найбольшую колькасць балаў. Шчыра віншуем іх сям'ю з перамогай у конкурсе! Не менш годным было выступленне сям'і Парусавых. Усім удзельнікам конкурсу былі ўручаны дыпломы, кветкі і салодкія падарункі.

Сям'я-пераможца гэтага мерапрыемства прадставіць Віцебскую вобласць у другім заключным этапе конкурсу, які адбудзецца ў Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь у кастрычніку. Пажадаем ім удачы, заўсёды рухацца наперад і заваёўваць любыя вяршыні!

 

Старшы пракурор аддзела кадраў

і ідэалагічнай работы

пракуратуры Віцебскай вобласці

Д.В. Жвікава