Найлепшыя пракурорскія работнікі 2016 года

На пасяджэнні калегіі пракуратуры Віцебскай вобласці прайшло ўзнагароджанне лепшых пракурорскіх работнікаў і работнікаў органаў пракуратуры вобласці па выніках работы за 2016 год.

За бездакорнае выкананне службовых абавязкаў Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзяржаўнай узнагародай – медалём «За бездакорную службу» III ступені ўзнагароджаны намеснік начальніка аддзела пракуратуры вобласці па наглядзе за выкананнем заканадаўства ў войсках Смалянко Ю.Л.

За добрасумленнае стаўленне да выканання службовых абавязкаў, ініцыятыву, актыўнасць, асабісты ўклад ва ўмацаванне заканадаўства і па выніках работы за 2016 год Генеральным пракурорам Рэспублікі Беларусь у парадку заахвочвання прысвоены чарговы класны чын на адну ступень вышэй за належны па займаемай пасадзе старшы саветнік юстыцыі начальніку аддзела пракуратуры вобласці па наглядзе за выкананнем заканадаўства УСК Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці Чудакову Р.А., Ганаровай граматай узнагароджаны пракурор Аршанскага раёна Белавусаў І.В., каштоўным падарункам – старшы памочнік пракурора Полацкага раёна Сасноўскі Я.І., аб'яўлена падзяка намесніку пракурора Браслаўскага раёна Галімбоўскаму С.С., намесніку Віцебскага транспартнага пракурора Калпаковай Н.Л.

Дадзеныя ўзнагароды па даручэнні Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь ва ўрачыстай абстаноўцы ўручаны намеснікам Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь Дубавым А.В.

Пракурорам Віцебскай вобласці Сушчынскім В.В. за добрасумленнае выкананне службовых абавязкаў, праяўленне прафесійнай ініцыятывы, дасягнутыя поспехі ва ўмацаванні законнасці, актыўнае ўзаемадзеянне са СМІ і па выніках работы за 2016 год аб'яўлена падзяка пракурору аддзела пракуратуры вобласці па наглядзе за выкананнем заканадаўства УСК Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці Нарыжнаму В.С., старэйшаму памочніку пракурора Аршанскага раёна Корсак В.В., памочніку пракурора Полацкага раёна Шэбека Т.Л., старэйшаму памочніку пракурора Чашніцкага раёна Мацейковіч Е.П., каштоўным падарункам узнагароджаны пракурораддзела па наглядзе за выкананнем заканадавства і законнасцю прававых актаў Запрудская М.С., пракурор Верхнядзвінскага раёна Тамашэвіч У.С., памочнік пракурора г. Віцебска Дзянісаў А.А. Адзінаразовае грашовае ўзнагароджанне выплачана старэйшаму пракурору аддзела пракуратуры вобласці па наглядзе за выкананнем заканадаўства УСК Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці Сашчэка А.М., памочнікам пракурора Полацкага раёна Коцур Т.Н., Докшыцкага раёна – Піскуновіч Н.А., старэйшаму памочніку Віцебскага транспартнага пракурора – Рыжко І.А., уборшчыку службовых памяшканняў пракуратуры Браслаўскага раёна Піпір Л.Ф., рабочаму па комплексным абслугоўванні і рамонце будынкаў і збудаванняў пракуратуры вобласці Юван-цын-сі С.А., старэйшаму інспектару пракуратуры Аршанскага раёна Паляонок Е.Н., вадзіцелю пракуратуры Шаркаўшчынскага раёна Рабізе Н.К.

Лепшымі пракурорскімі работнікамі і работнікамі пракуратуры вобласці па выніках работы за 2016 год прызнаны і занесены на Дошку гонару пракуратуры Віцебскай вобласці: начальнік аддзела пракуратуры вобласці па наглядзе за адпаведнасцю закону судовых пастановаў па грамадзянскіх справах Ціткава І.Н., намеснік начальніка аддзела пракуратуры вобласці па наглядзе за адпаведнасцю закону судовых рашэнняў па крымінальных справах Сузанскі У.У., старэйшы пракурор аддзела кадраў і ідэалагічнай работы пракуратуры вобласці Лісоўская Т.Н., намеснік пракурора Ушацкага раёна Банеўскі У.Э., старэйшы памочнік пракурора Віцебскага раёна Багдасаран А.Г., памочнік пракурора Бешанковіцкага раёна Ларькова В.В., вядучы спецыяліст аддзела фінансавання і бухгалтарскага ўліку пракуратуры вобласці Буевіч А.В., загадчык канцылярыі пракуратуры Лепельскага раёна Вайтэхоўская Л.В., вадзіцелі аддзела планавання і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння пракуратуры вобласці Рабцаў С.В. і Пастаўскага раёна Цішаловіч Д.П.

Віншуем калег з заслужанымі ўзнагародамі. Няхай годная служба грамадству і дзяржаве заўсёды будуць прыярытэтамі ў вашай прафесійнай дзейнасці, настойлівасці і цярпення ў вырашэнні штодзённых задач!

Лісоўская Т.Н.,
старшы пракурор аддзела
кадраў і ідэалагічнай работы.