Лепшыя сярод лепшых, першыя сярод роўных

Добрасумленнае выкананне службовых абавязкаў, праяўленне прафесійнай ініцыятывы і актыўнасці з'яўляюцца залогам эфектыўнага і выніковага ажыццяўлення пракурорскага нагляду. Вынікі паспяховай працы пракурорскіх работнікаў не застаюцца незаўважанымі і адзначаюцца ўзнагародамі і заахвочваннямі.

Дастойны ўклад ва ўмацаванне заканадаўства і правапарадку, абарону правоў і свабод грамадзян, інтарэсаў дзяржавы уносіць калектыў пракуратуры Полацкага раёна. Высокі аўтарытэт пракуратуры Полацкага раёна звязаны з добрасумленным стаўленнем пракурорскіх работнікаў да выканання сваіх службовых абавязкаў. Адказнасць і прафесіяналізм – неад'емныя рысы кожнага супрацоўніка райпракуратуры.

 Узначальвае калектыў пракуратуры Полацкага раёна Трашко Сяргей Аляксандравіч, які ў органах пракуратуры працуе больш за 20 гадоў. Маючы вялікі вопыт кіраўніцкай працы, ён нацэлівае свой калектыў на эфектыўнае планаванне і ажыццяўленне нагляднай дзейнасці. Ніводзін кірунак пракурорскай дзейнасці не застаецца без належнай увагі.

Адказнае і творчае падыход да выканання службовых абавязкаў пракурорскіх работнікаў пракуратуры Полацкага раёна спрыялі павышэнню ў мінулым годзе выніковасці нагляднай дзейнасці і не засталіся не заўважанымі пры падвядзенні вынікаў працы за 2017 год.

Загадам пракурора Віцебскай вобласці ад 24.01.2018 пракуратура Полацкага раёна прызнана лепшай пракуратурай сярод раённых і гарадскіх пракуратур. Калектыву пракуратуры раёна ўручаны памятны вымпел і выплачана грашовая ўзнагарода.

Уручэнне вымпела адбылося ва ўрачыстай абстаноўцы на выніковай калегіі пракуратуры вобласці. Хочацца спадзявацца, што ўпартасць, працавітасць і актыўная жыццёвая пазіцыя дазволіць і ў далейшым калектыву пракуратуры раёна вырашаць пастаўленыя задачы і дасягаць намечаных мэт.

Старшы пракурор аддзела кадраў і ідэалагічнай работы
Д. Жвікава