Энцыклапедыя бяспекі. Паводзіны пры пажары ў гандлёвым цэнтры

У буйных гандлёвых цэнтрах заўсёды знаходзіцца шмат людзей. У выпадку ўзнікнення надзвычайнай сітуацыі паніка ў іх можа прывесці да трагічных наступстваў. Выпуск «Энцыклапедыі бяспекі» МНС Рэспублікі Беларусь раскажа аб асноўных дзеяннях у выпадку спрацоўкі пажарнай сігналізацыі і правілах эвакуацыі з палаючага будынка, якія дазволяць не разгубіцца ў выпадку рэальнай пагрозы.