Месца мастацтва ў прафесійным жыцці пракуратуры
У аддзеле па наглядзе за адпаведнасцю закону судовых пастановаў па грамадзянскіх справах пракуратуры Віцебскай вобласці правядзенню ідэалагічнай работы надаецца важнае значэнне. Работнікі аддзела штомесяц наведваюць тэатры і іншыя культурныя мерапрыемствы, прымаюць удзел у паездках па памятных і гістарычных мясцінах Беларусі.
У кастрычніку 2018 года начальнік аддзела Ціткава І.Н., намеснік Сашчэка А.Г., пракуроры аддзела Духнова М.В. і Таўтын І.А. наведалі абласны драматычны тэатр ім.Я.Коласа, дзе на адным дыханні паглядзелі пастаноўку Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра камедыі ім.Н.П.Акімава «Ранеўская. Адзінокая насмешніца», пранікліся непаўторным дзіўным светам геніяльнай актрысы свайго часу Фаіны Ранеўскай, адчулі яе тонкую і ранімую душу, пачулі вядомыя крылатыя фразы гэтай моцнай, але ўнутрана адзінокай жанчыны. Акцёрскае выкананне, мастацкае і музычнае рашэнне спектакля нікога не пакінула абыякавым.
Нядаўна, у працяг устоянай традыцыі, сваім маленькім калектывам пабывалі ў Доме кіно, дзе паглядзелі фільм «Т-34». На працягу фільма кожны з нас знаходзіўся ў напружанні, перажываў за нашых хлопцаў, віртуальна ўдзельнічаў у ваенных дзеяннях і, вядома, ганарыўся сваёй краінай, савецкімі танкістамі, якія праявілі мужнасць, гераізм і баявое майстэрства, знаходзячыся ў нечалавечых умовах. Падобныя фільмы выхоўваюць у нас дух патрыятызму, адданасці сваёй Радзіме, народу і сваёй справе.
Сумесны адпачынак пракурорскіх работнікаў спрыяе згуртаванню калектыву, прылучэнню да традыцыйных культурных каштоўнасцей, задавальненню духоўных патрэб, зніжэнню псіхалагічнай і фізічнай стомленасці, прафілактыцы прафесійнай дэфармацыі і, безумоўна, з'яўляецца залогам адказнага і якаснага выканання службовых абавязкаў.
Пракурор аддзела па наглядзе
за адпаведнасцю закону судовых
пастановаў па грамадзянскіх справах Ірына Таўтын.