Памножаем традыцыі ваеннай пракуратуры
Па заканчэнні часу можна з упэўненасцю сказаць, што пракурорскія работнікі аддзела годна працягваюць традыцыі ваеннай пракуратуры, раней ажыццяўляўшай нагляд за выкананнем заканадавства ў войсках.
Трое работнікаў аддзела раней праходзілі службу ў сістэме ваеннай пракуратуры. Начальнік аддзела старшы саветнік юстыцыі Ігар Каржоў аддаў гэтай службе больш за 20 гадоў.
Варта адзначыць, што пракурорскія работнікі аддзела гармонічна ўліліся ў агульны строй пракурорскіх работнікаў апарата пракуратуры вобласці, а стаяць перад імі задачы па наглядзе за выкананнем заканадавства ў войсках выконваюцца належным чынам.
Праведзеныя ў 2016 годзе ў войсках праверкі выканання розных галін заканадаўства з прымяненнем па іх выніках мер пракурорскага нагляду, праводзімая сумесна з камандаваннем абслугоўваемых воінскіх частак і злучэнняў прафілактыка – папераджальная праца дазволілі забяспечыць належны ўзровень правапарадку і законнасці.
Наметилась тэндэнцыя на зніжэнне злачыннасці з 21 злачынства у 2015 годзе да 15 злачынстваў у мінулым годзе.
Задача аддзела – папярэджанне супрацьпраўных праяваў у войсках. У гэтых мэтах работнікамі аддзела пры наведванні воінскіх частак праводзяцца гутаркі з рознымі катэгорыямі ваеннаслужачых аб недапушчальнасці здзяйснення злачынстваў і адказнасці за іх у выпадку здзяйснення. Ваеннаслужачыя, якія дапусцілі правапарушэнні, афіцыйна папярэджваюцца аб недапушчальнасці іх паўторнага здзяйснення.
Прадстаўляецца неабходным у 2017 годзе нашы намаганні направіць на ажыццяўленне нагляду, у першую чаргу, за выкананнем заканадаўства, накіраванага на забеспячэнне баявой гатоўнасці войскаў, захаванне здароўя ваеннаслужачых, папярэджанне гібелі, траўматызму, парушэнняў статутных правілаў узаемаадносін паміж ваеннаслужачымі, папярэджанне каррупцыйных правапарушэнняў, папярэджанне і прафілактыку правапарушэнняў.
Намеснік начальніка аддзела Юрый Смалянко.